Піжма (, ) — рака ў Ніжагародскай і Кіраўскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Вятка (басейн Волгі).
Даўжыня — 305 км, плошча вадазбору — 14 660 км². Расход вады — 90 м³/с, (38,6 м³/с каля вёскі Худзякі). Замярзае ў сярэдзіне лістапада, раскрываецца ў 2-й палове красавіка. Жыўленне пераважна снегавое.
Піжма бярэ пачатак у балотах на поўнач ад пасёлка Піжма ў Ніжагародскай вобласці паблізу мяжы з Кіраўскай вобласцю. Цячэ на ўсход па раўніннай мясцовасці, рэчышча вельмі звілістае. Прымае шматлікія прытокі як злева, так і справа.
Асноўныя прытокі: Сюзюм, Юма, Бакавая — левыя; Ошма, Ярань, Іж, Немда — правыя.
На правым беразе Піжмы за некалькі кіламетраў да яе ўпадзення ў Вятку размешчаны горад Савецк.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Река Пижма // Государственный водный реестр РФ
Катэгорыя:Рэкі Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Камы