Міхаіл Фролавіч Сафонаў () — камандзір аддзялення 374-й асобнай разведвальнай роты, чырвонаармеец. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія Нарадзіўся 10 студзеня 1925 года ў Шастаках, цяпер Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў.

Да 1 ліпеня 1944 года быў партызанам. З жніўня 1944 года на фронце ў дзейнай арміі.

Разведчык 374-й асобнай разведвальнай роты чырвонаармеец Сафонаў у ноч на 19 верасня 1944 года, у групе пошуку ў раёне ракі Нараў, непрыкметна падабраўся да агнявой кропкі, захапіў у палон гітлераўца, які даў каштоўныя звесткі пра абарону праціўніка. Загадам № 139 па 290-й стралковай дывізіі ад 23 верасня 1944 года чырвонаармеец Міхаіл Фролавіч Сафонаў узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

14 студзеня — 1 лютага 1945 года неаднаразова ўдзельнічаў у разведцы ў раёне горада Лідзбарк-Варміньскі, дзейнічаў знаходліва і мужна, знішчыўшы гранатамі і агнём з аўтамата 12 варожых салдат і афіцэраў, захапіў ручны кулямёт і 10 аўтаматаў. Загадам № 539 па 3-й арміі ад 17 лютага 1945 года чырвонаармеец Сафонаў Міхаіл Фролавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

Камандзір аддзялення той жа дывізіі і арміі 1-га Беларускага фронту чырвонаармеец Сафонаў 30 красавіка 1945 года падчас ліквідацыі групоўкі праціўніка на паўднёвым усходзе ад Берліна уварваўся ў распалажэнне ворага, з асабістай зброі знішчыў 13 салдат і афіцэраў і разам з іншымі разведчыкамі 9 чалавек захапіў у палон. 19 мая 1945 года камандуючы 3-й арміяй генерал А. В. Гарбатаў падпісаў прадстаўленне да ўзнагароджання чырвонаармейца. М. Ф. Сафонава ордэнам Славы 1-й ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм чырвонаармеец Міхаіл Фролавіч Сафонаў узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені.

У 1948 годзе поўны кавалер ордэна Славы старшына М. Ф. Сафонаў дэмабілізаваны. Жыў у Магілёве, працаваў на заводзе «Электрарухавік».

Памёр 17 ліпеня 1996 года.

Узнагароды

Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі; Ордэн Айчыннай вайны I ступені; Ордэн Чырвонай Зоркі; Ордэн «Знак Пашаны»; Славы I, II і III ступені; Медалі.

Памяць

Памятная дошка ў мемарыяльным комплексе ў Шастаках Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.

Крыніцы

Літаратура Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.

Спасылкі . .

Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны