«Магілёўскае» (ЦЧ-2) — электрадэпо Мінскага метрапалітэна, абслугоўвае Аўтазаводскую лінію і Зеленалужскую лінію. Было адкрыта 1 верасня 2003 года.

Гісторыя thumb|250px|Будаўніцтва новага корпуса Дэпо было пабудавана ў 2003 годзе ў складзе 4-й чаргі будаўніцтва Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна. Увод яго ў эксплуатацыю значна палегчыў жыццё працаўнікам метрапалітэна і вырашыў шмат праблем рамонту і адстою рухомага саставу метрапалітэна: раней абедзве лініі абслугоўвала адзінае дэпо «Маскоўскае».

Да 1 чэрвеня 2009 года выкарыстоўваліся чатырохвагонныя цягнікі, затым лінію сталі абслугоўваць 29 пяцівагонных саставаў і адзін рэзервовы вагон.

У красавіку 2019 года ў дэпо з’явіўся першы Stadler M110/M111 у Мінскім метрапалітэне.

З 6 лістапада 2020 года ЦЧ-2 Магілёўскае пачало абслугоўваць Зеленалужскую лінію да адкрыцця Слуцкага электрадэпоhttps://www.belta.by/regions/view/v-minske-postrojat-elektrodepo-slutskoe-490007-2022/.

Абслугоўваемыя лініі #ЛініяПерыяд2Аўтазаводскаяз 2003 — цяперашні час3Зеленалужскаяз 2020 — кастрычнік 2025 Дэпо злучана дзвюма аднапутнымі СЗГ са станцыяй Магілёўская.

Рухомы састаў ТыпПерыяд81-717/7142003 — цяперашні час81-717.5/714.52003 — цяперашні час81-717.5М/714.5М2005 — цяперашні час81-541Б2009 — цяперашні часStadler M110/M1112020 — цяперашні час ЦЧ-2 абслугоўвае вагоны мадэлі 81-717.5/81-714.5, 81-717.5 М/714.5 М (неафіцыйная назва «Нумарныя»), а таксама 81-540б/541б вытворчасці Мыцішчанскага машынабудаўнічага завода і Вагонмаша. Дэпо абслугоўвае і сучасныя цягнікі Stadler M110/M111, 6 чатырохвагонных для Зеленалужскай лініі і 4 пяцівагонных для Аўтазаводскай.

Усяго электрадэпо «Магілёўскае» мае 36 пяцівагонных саставаў (181 вагон) і 6 чатырохвагонных саставаў (24 вагоны).

Спасылкі Вид на депо «Могилёвское» (Wikimapia) Вид на депо «Могилёвское» из космоса (Google maps)

Катэгорыя:Аўтазаводская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:Дэпо Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у Мінску