Пётр Аляксандравіч Навасад (, в. Шэлехава, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі спявак (барытанальны тэнар), заслужаны артыст Беларусі (1989).

Біяграфія Нарадзіўся 15 ліпеня 1939 года ў в. Шэлехава Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

З 1960 года — артыст Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі. Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, дакладнай інтанацыяй. Яго выканальніцкая манера вылучалася абаяльнасцю, шчырасцю, эмацыянальнасцю. Выконваў адказныя сола ў праграмах калектыву, у тым ліку беларускія і рускія народныя песні.

Памёр 16 чэрвеня 1994 года.

Узнагароды заслужаны артыст Беларусі (1989).

Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР