Крысцін Осцік з Кернава (каля 1363—1442/1443) — літоўскі баярын, староста ўшпольскі і пянянскі (1398—1401), кашталян віленскі (не пазней 1418—1442). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Трубы».
Біяграфія Упершыню згаданы ў 1398 годзе як сведка Салінскага дагаворуLiv-, Est- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Abteilung 1. Bd. 4. 1394—1413. — Reval, 1859. — S. 227—227.. З 1411 годзе згаданы з хрысціянскім імем Крысцін. Браў удзел у пасольствах да магістра Ордэна ў 1426, 1431 і 1437 гадах.
Пэўна вядома толькі адно яго вотчыннае ўладанне — вёска Даўклібішкі паблізу МайшаголыJaworski R. Z najdawniejszych dokumentów do dziejów domeny Radziwiłłowskiej // Studia Źródłoznawcze. — 2001. — T. 39. — S. 111.. Яго бацька меў уладанні паміж Кернавам і Вількамірам.
Меў брата Доргія — магчыма, але не пэўна, таго Доргія, ад якога вядзецца род Судзімонтаў з Хожава. Быў жанаты з Ганнай невядомага паходжання. Саламон Рысінскі ў пачатку XVII ст. у генеалогіі Радзівілаў адзначыў, што Осцік жаніўся двойчы і з кожнай жонкай меў трох сыноў. Невядома, якімі крыніцамі карыстаўся Рысінскі, але ён слушна назваў імёны трох малавядомых сыноў ОсцікаRisinskis S. Trumpas pasakojimas apie garsiuosius šviesiausiojo didiko Biržų ir Dubingių kunigaikščio Kristupo Radvilos žygius. — Vilnius, 2000. — P. 135.. Меў сыноў Радзівіла (родапачынальніка Радзівілаў), Станіслава або Станьку (родапачынальніка Осцікаў), Міцьку і Бартку.
Гіпатэтычны радавод Зыходзячы з генеалагічных легенд, дакументальных і тапанімічных звестак Уладзіслаў Сямковіч прапанаваў гіпатэтычную генеалогію Осціка і Доргія, паводле яе, яны сыны Сірпуція, які мог быць нашчадкам іншага Сірпуція, брата вялікага князя Трайдзеня. Аднак, Сямковіч у значнай ступені грунтаваў сваю гіпотэзу на так званай уставе Альгерда пра крэваў, якую лічаць фальсіфікатам Тэадора НарбутаГл. тэкст дакумента з каментарамі на сайце «Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы»: http://starbel.narod.ru/d004.htm . Схема паводле гіпотэзы Сямковіча пададзена ніжэй.
Літаратура
Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Старосты ўшпольскія Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Осцікі