Т-62 (аб’ект 166) — савецкі сярэдні танк. Створаны на базе танка Т-55. Вырабляўся ў СССР з 1961 па 1975 год. Першы ў свеце серыйны танк з гладкаствольнай гарматай калібра 115 мм і масай сярэдняга танка, пры высокім узроўні браніравання.

Гісторыя стварэння Асноўным сярэднім танкам на ўзбраенні СССР на працягу 1950-х гадоў заставаўся Т-54/55. Нягледзячы на пастаяннае ўдасканаленне танка, у тым ліку і павышэнне агнявой моцы, узбраенне яго, якое складалася з 100-мм наразной гарматы Д-10Т, заставалася ранейшым. Д-10Т, да якой да 1961 года меліся толькі каліберныя бранябойныя снарадыПа іншых дадзеных — да 1963—1964 гадоў. // С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 200. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5., да сярэдзіны 1950-х гадоў ужо не забяспечвала эфектыўнага паражэння новага амерыканскага сярэдняга танка M48, у той час як заходнія танкі да таго часу мелі ў сваім боекамплекце падкаліберныя снарады з аддзяляючымся паддонам і кумулятыўныя снарады, якія прабівалі браню савецкага танка на нармальных дыстанцыях боюС. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 159. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5..

Да стварэння Т-62 прывялі два напрамкі работ савецкага танкабудавання 1950-х гадоў — па распрацоўцы новага ўзбраення для сярэдніх танкаў і ініцыятыўныя распрацоўкі КБ Уралвагонзавода па стварэнню перспектыўнага сярэдняга танка для замены Т-54/55. У 1958 годзе ў КБ Уралвагонзавода былі спыненыя работы па перспектыўнаму танку «Аб’ект 140» па ініцыятыве галоўнага канструктара завода Л. М. Карцава, які палічыў новы танк занадта нетэхналагічным і складаным у эксплуатацыіС. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 45. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.. У прадбачанні такога зыходу, паралельна з гэтым вялася і распрацоўка танка «Аб’ект 165», які прадстаўляў сабой гібрыд з корпуса і вежы «Аб’екта 140», баявога аддзялення «Аб’екта 150» і маторна-трансмісійнага аддзялення і хадавой часткі Т-55. Завадскія выпрабаванні танка былі завершаны ў 1958 годзе і па іх выніках 31 снежня таго ж года Міністэрствам абароны было зацверджана стварэнне ў 1959 годзе другога варыянту «Аб’екта 165», яшчэ больш набліжанага па канструкцыі да серыйнага Т-55С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 56—57. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5..

Узбраеннем «Аб’екта 165», як і іншых перспектыўных сярэдніх танкаў, якія рапспрацоўваліся ў 1950-х гадах, павінна была стаць новая наразная 100-мм гармата Д-54 (У-8ТС), распрацаваная ў 1952—1953 гадах. У параўнанні з Д-10, Д-54 мела павялічаную з 895 да 1015 м/с пачатковую хуткасць калібернага бранябойнага снарада і прыблізна на 25 % вялікую бронепрабівальнасцьС. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 193. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5., але і гэта лічылася недастатковым для эфектыўнай барацьбы з заходнімі танкамі, а больш сучасныя тыпы снарадаў да яе распрацаваны яшчэ не быліС. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 52. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5..Акрамя гэтага, сур’ёзныя пярэчанні з боку ваенных выклікала наяўнасць на Д-54 дульнага тормазу, які пры стральбе выклікае ўтварэнне снежнага, пяшчанага або пылавога воблака, дэмаскіруючага танк, які замінаў назіраць за вынікамі стральбы. Акрамя гэтага, узнікалі асцярогі аб уплыве дульнай хвалі на пяхоту суправаджэння і асабліва танкавы дэсант.

Распрацоўка танка Т-62 пачалася ў 1957 годзе, канструктарскім бюро завода № 183 пад кіраўніцтвам Л. М. Карцава. Доследны ўзор быў выраблены ў 1959 годзе, у 1960—1961 гадах праводзіліся яго доследныя выпрабаванні.

12 жніўня 1961 года танк быў прыняты на ўзбраенне.

На ўзбраенні сірыйская апазіцыя — некалькі адзінак захопленна падчас наступлення ХТШ на паўночным захадзе Сірыі.

Служба і баявое прымяненне Грамадзянская вайна ў Сірыі

Гл. таксама Т-64 Спіс танкаў

Крыніцы

Літаратура М. Б. Барятинский. Средний танк Т-62. — М.: Моделист-конструктор, 2004. — 32 с. — (Бронеколлекция № 2 (53) / 2004). — 3000 экз. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Танки 1960-х. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2007. — 212 с. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 2). — 4500 экз. — ISBN 978-5-98485-038-4. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — 227 с. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5. А. Мусалов. Даманский и Жаланшколь. Советско-китайский вооружённый конфликт 1969 года. — М.: Экспринт, 2005. — 40 с. — 2000 экз. — ISBN 5-94038-072-7. М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2010. — № 4. — С. 60. М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2009. — № 8. — С. 56. М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2011. — № 10. — С. 64. Руководство по материальной части и эксплуатации Т-62. — М.: Воениздат, 1968. — 751 с. майор-инженер М. Катугин, служащий П. Пуденко. Проверка технического состояния танка Т-62. // «Техника и вооружение», № 5, 1984. — С. 12-13.е", № 5, 1984. — С. 12-13.

Спасылкі Фатаграфіі Т-62 з музея ў г. Аксай Растоўскай вобласці.

Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Сярэднія танкі Катэгорыя:Танкі СССР Катэгорыя:Танкі паводле алфавіта