Бісквіт (, ад — «двойчы печаны») — кандытарскае цеста і кандытарскі «хлеб», прыгатаваны з мукі, цукру і яек. У англамоўных краінах тэрмін «бісквіт» ужываецца для іншых прадуктаў.
Прыгатаванне Існуе некалькі спосабаў прыгатавання бісквітнага цеста. Найбольш зручны для хатняга прыгатавання спосаб: яйкі ўзбіваюць з цукрам да павелічэння ў аб'ёме ў 2,5-3 разы. Затым дадаюць муку і хутка перамешваюць. Дно і краі формы змазваюць сметанковым маслам або распаленым маргарынам або заслаюць паперай. Цеста разліваюць у падрыхтаваныя формы, запаўняюць іх на 0,75 аб'ёму. Запоўненыя формы выпякаюць у духоўцы. Атрыманы бісквіт з'яўляецца распаўсюджанай асновай для тартоў, пірожных і дэсертаў.
Для атрымання бісквіта лепшай якасці яечныя жаўткі трэба аддзяліць ад бялкоў і старанна ўзбіць з цукрам (або цукровай пудрай) да павелічэння ў аб'ёме не менш чым у два разы, затым дадаць муку, замясіць вадкае цеста і ўмяшаць узбітыя да стану пены (без цукру) бялкі. Існуе «веганскі» варыянт бісквіта, у якім змацоўваючы кампанент (яйка) замяняецца разведзеным у вадзе крухмалам, бо без крухмалу або яек бісквіт хутка «ападае».
Гл. таксама Бісквіт (фарфор)
Спасылкі
ДАСТ 9553-90 вызначае асаблівы гатунак мукі для бісквітнага тэсту з мяккіх сартоў пшаніцы
Катэгорыя:Мучныя кандытарскія вырабы Катэгорыя:Цеста