Гібоны (Hylobates) — род чалавекападобных прыматаў, якія жывуць у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Апісанне Даўжыня цела 45—90 см, маса 5—13 кг. Целасклад грацыёзны. Афарбоўка валасянога покрыва ад чорнай да жаўтавата-карычневай або серабрыста-шэрай. Прадстаўнікі гэтага роду маюць 44 храмасомы і часта маюць кольцы белай поўсці вакол твару.

Пярэднія канечнасці доўгія, з іх дапамогай гібоны перамяшчаюцца па галінах дрэў. Есць невялікія сядалішчныя мазалі. Іклы вялікія.

Пры ўсходзе сонца «пяюць» (адсюль назва — «пявучыя малпы»).

Пашырэнне Адзін з чатырох родаў сямейства Hylobatidae. Раней быў адзіным родам у гэтым сямействе, але нядаўна ў катэгорыю родаў былі таксама вылучаныя роды Nomascus, Symphalangus і Hoolock. Прадстаўнікі роду з’яўляюцца найбольш разнастайным і шырока распаўсюджаным родам сямейства і жывуць на тэрыторыях ад Паўднёвага Кітая (Юньнань) да Заходняй і Цэнтральнай Явы.

Асаблівасці біялогіі Жывуць у густых трапічных лясах на дрэвах невялікімі сямейнымі групамі.

Кормяцца пладамі, лісцем, маладымі парасткамі, насякомымі, павукамі, зрэдку птушынымі яйцамі і птушанятамі.

Палаваспелыя ў 5—7 гадоў, нараджаюць 1 дзіцяня.

Сістэматыка Адрозніваецца 9 відаў, сярод іх:

Гібрыды Hylobates muelleri і Hylobates agilis сустракаліся на тэрыторыях Барнеа.

Літаратура

Катэгорыя:Чалавекападобныя малпы