Троіцкая гара, пазней Пятніцкая гара — узгорак у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчана на паўночны захад ад Замкавай і Панівойскай гор, ад якіх аддзелена ярам ручая Здаравец. Плошча ўзгорка складае каля 15 га.
На схіле Троіцкай і Панівойскай гор знойдзена кераміка 12—13 стст., што сведчыць пра існаванне часткі пасада плошчай каля 2 га уздоўж Троіцкай гары. У 14—15 стст. насельніцтва асвойвала схіл Пятніцкай гары з боку р. Віхра, была актыўна заселена і тэрыторыя на ўсходнім схіле гары вышэй вусця ручая Здаравец.
Літаратура