Атра́та () — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у Калумбіі.
Даўжыня ракі 644 км. Плошча вадазбору 36 000 (32 200) км². Сярэдні расход вады каля 2500 (2300) м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Заходняй Кардыльеры. Працякае па забалочанай даліне (шырынёй каля 80 км) у напрамку на поўнач паміж хрыбтамі Саранія-дэ-Баўдо і Заходняя Кардыльера. Упадае ў заліў Ураба (частка Дар’енскага заліва Карыбскага мора), утвараючы дэльту. Рака суднаходная на 560 км да горада Кібдо.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Atrato River // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Калумбіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Карыбскае мора