Эмітэнт ( — выпускаць) — асоба, якой дадзена права займацца эмісіяй, або выпускам грашовых сродкаў ці каштоўных папер. Такой асобай можа быць дзяржаўны орган, орган мясцовага самакіравання, прадпрыемства або ўстанова, юрыдычная асоба ці група юрыдычных асоб.

Асноўныя звесткі Дзейнасць кожнага эмітэнта абмежавана дазволам на правядзенне канкрэтнай эмісіі плацежных сродкаў (разліковых білетаў, нацыянальнай валюты) ці каштоўных папер (напрыклад, акцый кампаніі).

Пры гэтым выключнае права выпуску ў абарачэнне наяўных грашовых сродкаў належыць галоўнаму банку пэўнай краіны — напрыклад, Цэнтральнаму банку ў Азербайджане, Нацыянальнаму банку ў Грэцыі, Банку Англіі ў Вялікабрытаніі. Выключэннем з'яўляецца Федэральная рэзервовая сістэма ў ЗША, якая з'яўляецца не банкам, а спецыяльным незалежны агенцтвам амерыканскага ўрада.

Нягледзячы на атрыманае права эмісіі, эмітэнт адказны перад уладальнікам грашовых сродкаў або каштоўных папер, выпускам якіх ён займаецца.

Гл.таксама Каштоўная папера Аблігацыя Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Крыніцы

Катэгорыя:Інвестыцыі Катэгорыя:Карпаратыўнае кіраванне Катэгорыя:Грошы