Мікалай Севасцьянавіч Дзяржавін (, , в. Прэслаў, Запарожская вобласць, Украіна — , ) — савецкі славяназнавец, літаратуразнаўца, гісторык. Акадэмік АН СССР (з 1931). Ганаровы член АН БССР, Балгарскай АН (з 1946).

Друкавацца пачаў у 1898 годзе. Навуковая і педагагічная зейнасць праходзіла ў Ленінградскім універсітэце, дзе ў 1922—1925 гадах ён быў рэктарам, у 1925—1953 гадах узначальваў кафедру славянскай філалогіі. У 1931—1934 гадах — дырэктар Інстытута славяназнаўства АН СССР, у 1947—1953 гадах кіраваў ленінградскай групай групай Інстытута славяназнаўства. Навуковыя інтарэсы ахоплівалі літаратуру, мову, гісторыю, этнаграфію, фальклор. Ён выступаў з навукова-папулярнымі артыкуламі і кнігамі пра Пушкіна, Ганчарова, Герцэна, Шаўчэнку.

Літаратура

Спасылкі Мікалай Севасцьянавіч Дзяржавін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Дэканы СПбДУ Катэгорыя:Рэктары СПбДУ Катэгорыя:Славісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Славісты СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Ганаровыя члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Шостай Санкт-Пецярбургскай гімназіі