Regnum — недзяржаўнае федэральнае інфармацыйнае агенцтва (кампанія), якое распаўсюджвае навіны Расійскай Федэрацыі — Расіі і сумежных дзяржаў Еўропы, Сярэдняй Азіі і Закаўказзя ад уласных карэспандэнтаў, даччыных агенцтваў і партнёраў.

Штодня на стужцы агенцтва з’яўляецца каля 700 навін ад 150 карэспандэнтаў у Расіі і замежжы, навіны рубрыкуюцца паводле тэм, федэральных акруг, рэгіёнаў і сюжэтаўУсе сюжэты інфармацыйнага агенцтва Regnum .

Структура Кампаніі належаць інфармацыйныя агенцтвы «Regnum-Волгаинформ» (Самара — Чэбаксары), «Северинформ» (Волагда), «Regnum — Архангельские новости» (Архангельск), рэгіянальныя праекты «Город_24» (Бранск, Смаленск), Regnum-MurmanNews (Мурманск), Regnum-MariNews (Яшкар-Ала), «Regnum-Балтика» (Санкт-Пецярбург), «Regnum-Алтай» (Барнаул), «Regnum-Приморье» (Уладзівасток) і іншыя.

У структуру таксама ўваходзяць рэгіянальныя рэдакцыі, якія ахопліваюць гарады і вобласці на тэрыторыі Расіі і блізкага замежжа.

У 2009 годзе было створана інфармацыйнае агенцтва «REX», якое накіравана на вытворчасць эканамічнай інфармацыі і прадстаўлення вялікай колькасці экспертных ацэнак і меркаванняў пра кірункі развіцця ў эканоміцы.

Гісторыя Заснавана 22 ліпеня 2002 года Барысам Соркіным і Мадэстам Колеравым. З моманту заснавання агенцтва да 22 сакавіка 2003 года яго галоўным рэдактарам быў Колераў, затым яго змяніў Канстанцін Казенін. З лістапада 2007 года па жнівень 2009 года галоўным рэдактарам агенцтва з’яўляўся Віген Акапян, якога зноў змяніў Мадэст Колераў. 10 мая 2012 года агенцтва размясціла на сваім сайце інфармацыю, паводле якой кіпрская кампанія, назва і бенефіцыяр якой не раскрываюцца, набыла долю ў агенцтве, у сувязі з чым Мадэст Колераў пакінуў агенцтва, а новым галоўным рэдактарам агенцтва зноў стаў Віген Акапян.

Двойчы (2005, 2006) сайт агенцтва ганараваны званнем «Інфармацыйны сайт года» па версіі РОТАР, уладальнік «Прэміі Рунэту — 2006»Прэмія Рунэту . Пераможца Усерасійскага конкурсу сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне тэмы міжэтнічнага ўзаемадзеяння народаў Расіі і іх этнакультурнага развіцця «СМИротворец-2008»СМИротворец-2010.

Аўдыторыя і становішча ў Рунэце Штомесячная аўдыторыя, паводле даных LiveInternet, складае больш 4,3 млн чалавекстатыстыка вэб-сайта інфармацыйнага агенцтва Regnum. Па выніках праведзенага кампаніяй TNS Gallup Mediahttp://tns-global.ru/rus/group/russian/media/index.wbp даследаванні маскоўскай аўдыторыі расійскіх інфармацыйных сайтаў, сярод чытачоў агенцтва пераважаюць кіраўнікі і спецыялісты — 72 % (у Яндэкс.Навіны гэты паказчык 63 %, NewsRu.Com — 64 %).

Кампанія «МАСМИ-Россия» у лістападзе — снежні 2006 года правяла 11-е даследаванне аўдыторыі Рунэту «Анлайн-манітор», паводле якога Regnum больш чытаюць кіраўнікі (28,3 % сярод чытачоў агенцтва супраць 20,3 % у сярэднім па Рунэце). Па прафесійнай прыкмеце ў аўдыторыі агенцтва пераважаюць журналісты, прадстаўнікі органаў улады, супрацоўнікі прамысловых прадпрыемстваў, будаўнічых і тэлекамунікацыйных кампаній, транспартнікі, банкіры, юрысты і г.д.

У топ-10 інфармацыйных агенцтваў па цытаванасці ў сродках масавай інфармацыі ў 2006 годзе, складзеным кампаніяй «Медиалогия», агенцтва займае чацвёртае месца сярод федэральных інфармацыйных агенцтваў Расіі. Адметнай рысай агенцтва з’яўляецца высокі для федэральных сродкаў масавай інфармацыі ўзровень цытавання сярод рэгіянальных выданняў.

Водгукі

Станоўчыя Журналіст І. Вагнер у Весніку Ніжагародскага ўніверсітэта імя М. І. Лабачэўскага нароўні з «Інтэрфакс», РІА «Навіны» і «Прайм» адносіць «Regnum» да ліку «вядучых расійскіх ».

Крытычныя Эстонская паліцыя бяспекі вінаваціла агенцтва ў палітызаванасці і ў тым, што яно з’яўляецца інструментам палітычнага ўплыву Расіі на краіны былога СССР. У 2005 годзе журналіст Эркі Бахаўскі эстонскай газеты Postimees назваў Regnum «самым магутным агентам уплыву» Расіі, інфармацыі якога, паводле яго меркавання, не варта давяраць. Бахаўскі заяўляе, што заходнія навінавыя агенцтвы «як правіла, не цытуюць навіны пра Расію па матэрыялах REGNUM, InfoRos і іншых „бог-ведае-якіх-агенцтваў“» і, паводле яго слоў, «у сваёй дзейнасці яны выкарыстоўваюць толькі матэрыялы Інтэрфакса, ІТАР-ТАСС, РІА-Навіны і да т.п.», паколькі «апошнія таксама могуць быць са зрухам, але іх прафесійны ўзровень усё ж вышэйшы».Расійскія сродкі масавай інфармацыі ў жыцці Эстоніі // Postimees, 19.10.2005.

У 2009 годзе латвійскі журналіст і палітык Інара Мурніецэ ў нацыянальна-кансерватыўным штотыднёвіку Latvijas Avīze сцвярджала, што Regnum «актыўна абараняў палітыку Крамля падчас расійска-грузінскай вайны, дае аднабаковую інфармацыю пра працэсы ў Малдове, ва Украіне і ў іншых месцах, а пытанне суайчыннікаў выкарыстоўвае для прасоўвання палітычных інтарэсаў Расіі»Mūrniece I. Kremļa interešu sardzē // Latvijas Avīze, 23.10.2009.

Галоўнаму рэдактару агенцтва Мадэсту Колераву забаронены ўезд у Літву, Эстонію і ЛатвіюГлава Regnum стаў персонай нон грата ў Латвіі // Руская служба Бі-бі-сі, 08.08.2012.

Галоўны рэдактар газеты «Безнең гәҗит» Ільфат Файзрахманаў лічыць, што «інфармацыю, якая тычыцца татараў і Татарстана, агенцтва, галоўным чынам, прадстаўляе з негатыўнага боку і часта скажае факты»Паклёп на татарскую журналістку // etatar.ru.

Пачынаючы з 2011 года агенцтва патрапіла ў няласку ў Туркменістане. У распаўсюджаным паведамленні Міністэрства замежных спраў Туркменістана туркменскія дыпламаты неаднаразова выказалі сваё непрыманне агенцтва, сцвярджалася, што яно сістэматычна распаўсюджвае непраўдзівую, неаб’ектыўную інфармацыю пра іх краінуМіністэрства замежных спраў Туркменістана распаўсюдзіла паведамленне для сродкаў масавай інфармацыіМіністэрства замежных спраў Туркменістана вінаваціць агенцтва Regnum у хлусні і правакацыяхМіністэрства замежных спраў Туркменістана адказала на публікацыю інфармацыйнага агенцтва Regnum.

Беларусь Regnum з’яўляецца асноўнай пляцоўкай для выступу рознага роду публіцыстаў і палітолагаў, якія з’яўляюцца адэптамі «рускага адзінства» і адмаўляюць існаванне Беларусі, беларускай мовы і беларусаў як самастойнай нацыі. Большасць падобных матэрыялаў пазней тыражуюцца на мясцовых «імперскіх» рэсурсах.

У 2011 годзе быў апублікаваны артыкул Уладзіміра Зотава, у якім аўтар, змешваючы пытанні палітыкі і грамадскага жыцця, спрабуе даказаць, што нібыта ў Беларусі ўціскаецца ўсё рускае. Зотаў абвінаваціў беларускую адукацыю ў нацыяналізме, а беларускую прафесуру ў тым, што тая, нібыта пагалоўна «сядзіць» на польскіх грантах.

У артыкуле палітогала Мікалая Малішэўскага тагачасны міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч за тое, што ён выказаўся ў падтрымку беларускай мовы, названы «нацыяналістычным маргіналам». Міністр культуры Павел Латушка адбінавачаны ў «беларусізацыі» свайго міністэрства, у курыраванні здымак фільма па рамане Уладзіміра Караткевіча. Сам Караткевіч у іншай публікацыі на сайце агенцтва названы пісьменнікам-русафобам за тое, што ён напісаў раман «Каласы пад сярпом тваім» аб барацьбе беларусаў з Расійскай імперыяй, а культурная палітыка беларускай дзяржавы паланафільскай і русафобскай.

У 2012 годзе на сайце агенцтва быў апублікаваны артыкул былога начальніка аддзела па справах моладзі Кастрычніцкага раёна Віцебска Андрэя Герашчанкі, звольненага з дзяржслужбы за антыбеларускія выказванні аб штучнасці беларускай мовы, культуры і адмаўленне існавання беларускай нацыі. У артыкуле адмаўляецца гістарычная роля такіх асоб як Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі і роду Радзівілаў, перадача «Падарожжа дылетанта» была абвінавачана ў русафобіі і нянавісці да Расіі. Таксама Герашчанка выступіў з прапановай прыцягнення ў рады гісторыкаў большай колькасці «прыхільнікаў славянскага і рускага адзінства».

У тым жа годзе быў апублікаваны артыкул гісторыка Валерыя Чарапіцы з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у якім ён сцвярджаў, што «заходнерусізм выступаў за выратаванне беларусаў праз яднанне ў рамках праваслаўнай царквы і адзінай Расіі». Іншы гісторык Аляксандр Бендзін называе палітыку віленскага генерала-губернатара М. Мураўёва, за сваю жорсткасць больш вядомага як «Мураўёў-вешальнік», «этнічнай мадэрнізацыяй мясцовага рускага насельніцтва», у яго ўспрыманні нацыянальная беларуская ідэалогія носіць штучны характар, а заходнерусізм для беларусаў арганічны і натуральны. Беларуская гісторыя ў артыкуле называецца выдумкамі «нацыяналістаў», якія «сфабрыкавалі канфлікт паміж беларускім этнасам і Расійскай імперыяй». Таксама Бендзін моцна крытыкуе адзінага на той час беларускамоўнага міністра культуры Паўла Латушку, абвінавачваючы ў вельмі добрым стаўленні да нацыянальнай мовы і культуры.

Дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады была ахарактарызавана агенцтвам як «аднаўленне замкаў літоўскіх князёў і польскіх магнатаў».

У 2013 годзе на сайце агенцтва з’явіліся матэрыялы супраць устаноўкі ў Віцебску помніка Альгерду, князю віцебскаму і вялікаму князю літоўскаму, які «з’яўляецца прамым выклікам праваслаўю і пагрозай адзінай культурна-гістарычнай прасторы Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі», а таксама прасоўвалася ўстаноўка помнікаў Аляксандру Неўскаму і княгіні Вользе.

У 2014 годзе быў апублікаваны артыкул, у якім сцвярджалася, што на працягу многіх гадоў улады Беларусі праводзяць палітыку беларусізацыі, якая прадугледжвае знішчэнне рускамоўнай тапанімікі, рэвізію афіцыйнай гістарыяграфіі, а таксама актыўную палітычную міфатворчасць. Паводле агенцтва, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў наяўнасці «беларускай цывілізацыі»REGNUM: Улады Беларусі ўзяліся за папулярызацыю «вышыванак».

Заява міністра адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў, зробленая 21 студзеня 2015 года, што вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі трэба на беларускай мове, была пададзена агенцтвам як забарона на выкладанне гэтых прадметаў на рускай мовеНамер выкладаць геаграфію і гісторыю Беларусі па-беларуску выклікаў нэрвовую рэакцыю ў Расеі.

У жніўні 2016 года на Regnum з’явіўся артыкул, які асуджаў фестываль «Славянскі базар у Віцебску» за адыход ад інтэграцыі постсавецкай прасторы, а пераможца таго года Аляксея Гроса за тое, што той апрануў на выступленне вышыванку, спеў песню з рэпертуара амерыканскай групы «Bon Jovi», а затым асмеліўся прапанаваць весці канцэрты фестывалю на беларускай і англійскай мовах.

У верасні 2016 года быў апублікаваны матэрыял, у якім помнік Аляксандру Неўскаму ў Віцебску, устаноўка якога падтрымлівалася ў публікацыях агенцтва, быў раскрытыкаваны старшынёй віцебскай грамадскай арганізацыі «Расійскі культурны цэнтр „Русь“» Ігарам Патапавым за адсутнасць «рускага духу». Паводле яго меркавання беларускія чыноўнікі «таемна ўвасобілі свае спецыфічныя прыхільнасці», бо не паказалі ў помніку ідэі адзінства, магутнасці і абароны рускай зямліРасійскія чарнасоценцы знайшлі русафобію ў помніку Аляксандру Неўскаму ў Віцебску.

Цэнзура 30 кастрычніка 2021 года сайт «Regnum» заблакавалі ў Беларусі.

Справа «рэгнумаўцаў»