Ганг (, , , ) — найбуйнейшая рака Індыйскага субкантынента. Адна з самых паўнаводных рэк у свеце, займае 3-е месца па ваданосным патоку пасля Амазонкі і Конга. У Індыі Ганг лічыцца нацыянальнай ракойNational River . Плошча басейна складае 2055 тыс. км²Ганг. Большая советская энциклопедия . Утвараецца на горным схіле Заходніх Гімалаяў з дзвюх рэк, Багіратхі-Ганга і Алакнанда-Ганга, якія бяруць пачатак з ледавіка Ганготры ў штаце Утаракханд, працякае на паўднёвы ўсход, перасякаючы Інда-Гангскую раўніну на поўначы Індыі, і ўпадае ў Бенгальскі заліў, фармуючы разам з рэкамі Брахмапутрай і Мегхна дэльту Ганга-Брахмапутры (пераважна на тэрыторыі Бангладэш), частка якой пакрыта лясамі Сундарбан.
Ганг у індуісцкай міфалогіі — нябесная рака, якая спусцілася на зямлю. З даўніх часоў лічыцца святой ракой для індуістаў. Індуісты здзяйсняюць да яе пілігрымкі, асабліва да яе вытокаў і гарадох Харыдвар, Варанасі і Алахабад (месца ўпадзення Джамны). На яе берагах праходзяць крэмацыі, у вадзе рассейваецца попел памерлых індуістаў і ажыццяўляюцца рытуальныя абмыванні.
Рака актыўна выкарыстоўваецца для арашэння. Басейн Ганга, плошчай больш за 1 млн км², з'яўляецца адным з найбольш густанаселеных рэгіёнаў Зямлі. Суднаходства на рацэ зараз некалькі ўскладнілася і магчыма толькі ад вусця да горада Канпур на пласкадонных лодках. Ганг з'яўляецца галоўнай воднай артэрыяй Бенгаліі і паўночна-ўсходніх штатаў Індыі, часта разглядаецца ў якасці сімвалу ўсёй краіны.
Флора і фаўна left|thumb|230px|Гавіял Як вядома з гістарычных сведчанняў, даліны Ганга і Джамны былі пакрыты густымі лясамі, яшчэ ў 16—17 стст. тут заставаліся значныя некранутыя ўчасткі. У гэтых лясах вадзіліся сланы, буйвал, насарогі, ільвы, тыгры. Прыбярэжная зона Ганга з яе спакойным і жыватворным асяроддзем прыцягвала мноства разнавіднасцей вадаплаўных птушак, прынамсі 140 відаў рыб, 35 відаў паўзуноў і 42 віды сысуноў.
На гэтай тэрыторыі і цяпер распаўсюджаны рэдкія віды жывёл, якія знаходзяцца пад абаронай — буры мядзведзь, лісіца, леапард, снежны барс, некалькі відаў аленяў (у тым ліку плямісты алень), кабарга, дзікабраз і іншыя. Таксама тут распаўсюджаны матылі і іншыя насякомыя розных колераў.
міні|250px|Гангскі рачны дэльфін
З-за павышэння дэмаграфічнага ціску з боку людзей, уся фаўна павольна перамяшчалася з даліны Ганга да рэштак лясоў. На Інда-Гангскай раўніне можна часам сустрэць аленяў, дзіка, дзікага ката, ваўка, шматлікія віды лісіц. У рацэ сустракаюцца прэснаводныя дэльфіны двух відаў, рачная і гангская акулы і іншыя прэснаводныя рыбы.
Больш за ўсё біяразнастайнасць захавалася ў вусці ракі, на стыку з Бенгальскім залівам у раёне Сундарбан, дзе ўсё яшчэ распаўсюджана вельмі шмат формаў малавывучанай і рэдкай флоры і жамчужына жывёльнага свету рэгіёна — бенгальскі тыгр. Тыповымі рыбамі гэтага раёна з'яўляюцца натаптэрыды (Notopteridae), карпавыя (Cyprinidae), прамысловы кларыяс (Clarias batrachus), лабірынтавыя (Anabantidae) і ханас (Chanos chanos). Гісторыя Старажытны свет У часы ранняй ведыйскай цывілізацыі Ганг не меў вялікага значэння, а галоўнымі рэкамі Рыг-веды былі Інд і легендарная Сарасваці. Але ўжо познія Веды сталі надаваць Гангу значна больш увагі, што пацвярджаецца шматлікімі згадваннямі пра ягоHistory of Ganga River Geography of India.
Верагодна, першым сярод прадстаўнікоў заходняй культуры гэту раку ўзгадаў Мегасфен у сваім рукапісе «Індыка»: «Індыя мае шмат рэк, вялікіх і суднаходных, якія пачынаюцца з паўночных гор і перасякаюць краіну, і большасць з іх, аб'ядноўваючыся разам, упадаюць у раку, званую Гангам. Гэта рака, шырынёй да 30 стадый, цячэ з поўначы на поўдзень, і ўпадае ў акіян у дзяржаве Гангарыдаі, якая мае вялікую армію са сланоў».
Сярэднявечча Гістарычна Інда-Гангская раўніна была цэнтрам шматлікіх цывілізацый Індыі, якія змянялі адна адну. На берагах Ганга знаходзіўся цэнтр імперыі Маур'яў — горад Паталіпутра (цяпер Патна). Канаўдж, ізноў жа на беразе Ганга, быў цэнтрам імперыі Харшы, якая ў VII стагоддзі ахоплівала ўсю Паўночную Індыю. Цэнтрамі імперыі Вялікіх Маголаў былі Агра і Дэлі, размешчаныя на берагах галоўнага прытоку Ганга — Джамны. Падчас панавання мусульман іх улада распаўсюдзілася на ўсю даўжыню ракі, уключаючы Бенгалію. Іншымі цэнтрамі ўлады мусульманскіх дзяржаў былі гарады ў дэльце Ганга — Дака і Муршыдабад.
Новы і найноўшы час left|250px|thumb|Бенарэс (Варанасі) у 1861 годзе Найноўшая гісторыя Ганга звязана перш за ўсё з брытанскім панаваннем. Ост-Індская кампанія заснавала горад Калькута (цяпер Колката) на берагах рукава Хуглі ў канцы XVII стагоддзя і паступова распаўсюдзіла свой уплыў на ўсю тэрыторыю даліны Ганга, дасягнуўшы Дэлі ў пачатку XIX стагоддзя. У 1848 годзе кампанія была рэарганізавана ў Брытанскую Індыю, якая панавала па ўсім цячэнні Ганга і большай частцы яго басейна да здабыцця Індыяй незалежнасці ў 1947 годзе.
У выніку падзелу Брытанскай Індыі большая частка ракі адышла да Індыі, а частка яе дэльты — да Пакістана. З 1971 года бенгальскія тэрыторыі Пакістана аддзяліліся ў выніку вайны за незалежнасць з утварэннем незалежнай дзяржавы Бангладэш.ўсю Паўночную Індыю. Цэнтрамі імперыі Вялікіх Маголаў былі Агра і Дэлі, размешчаныя на берагах галоўнага прытоку Ганга — Джамны. Падчас панавання мусульман іх улада распаўсюдзілася на ўсю даўжыню ракі, уключаючы Бенгалію. Іншымі цэнтрамі ўлады мусульманскіх дзяржаў былі гарады ў дэльце Ганга — Дака і Муршыдабад.
Спасылкі
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Свяшчэнныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Бангладэш Катэгорыя:Рэкі Індыі Катэгорыя:Індуізм Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Індыйскі акіян