Вуліца Гашкевіча — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, якая знаходзіцца ў мікрараёне Лошыца. Названа ў гонар дыпламата Іосіфа Гашкевіча. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Размяшчэнне Вуліца Гашкевіча пачынаецца ад Ігуменскага тракта і сканчваецца на скрыжаванні з вуліцай Уладзіслава Сыракомлі. Даўжыня — 750 м.
На вуліцы размешчаны касцёл Маці Божай Ружанцовай, сярэдняя школа № 111, гандлёва-забаўляльны цэнтр «Е-сіці» і іншыя аб’екты.
Побач з вуліцай размешчаны сад Гашкевіча і сквер Вілкаўшчына.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)