Падзеі 4 студзеня: У Эрмітаж Санкт-Пецярбурга прыбылі першыя 158 карцін, купленыя паводле загаду Кацярыны II у Парыжы. 13 лютага: Французскай экспедыцыяй адкрыты архіпелаг Кергелен у Антарктыцы. 26 красавіка: Рускае войска на чале з Аляксандрам Суворавым авалодала Кракаўскім замкам падчас вайны з Барскай канфедэрацыяй. 8 чэрвеня: Утворана Магілёўская губерня ў Расійскай імперыі. 13 ліпеня: Джэймс Кук выправіўся ў кругасветнае плаванне. 5 жніўня: Адбылося падпісанне дагавора з умовамі падзелу Рэчы Паспалітай. 18 верасня: Расія, Аўстрыя і Прусія запатрабавалі ад Рэчы Паспалітай склікання сойма для ўхвалення цэсіі. 8 лістапада: Патраская бітва паміж флатамі Расійскай і Асманскай імперый.

Нарадзіліся 7 красавіка: Шарль Фур’е, французскі філосаф. 18 красавіка: Давід Рыкарда, англійскі эканаміст

Памерлі