Шырокая вуліца — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Пачынаецца ад скрыжавання вул. Каліноўскага і Лагойскі тракт. Далей ідзе паралельна вул. Кальцова, перасякае Усходнюю вул., потым 1-ы зав. Кальцова, пасля гэтага праходзіць праз вул. М. Багдановіча і ўпіраецца ў вул. Падольскую. Забудаваны толькі цотны бок, прычым шматпавярховыя будынкі змяняюцца прыватным сектарам пасля перасячэння вул. Багдановіча. Уздоўж вуліцы не ходзіць грамадскі транспарт, але перасякае яго ў некалькіх месцах.

Сацыяльна значымыя аб'екты вуліцы Бібліятэка № 17 (д. 2) Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 12 будаўніцтва (да 2010 г. - МДПТВ №63Сайт МДПЛ № 12 ) (д. 28) Сярэдняя школа № 66 (д. 30А) АЗС (д. 40А)

Спасылкі вул. Шырокая на ato.by

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)