Фрай Паўль Ота (; 31 мая 1925 — 9 сакавіка 2015) — нямецкі .
Атрымаў сусветнае прызнанне як стваральнік тэнтавых і мембранных канструкцый, якія ён ужываў у сваіх збудаваннях.
Біяграфія Нарадзіўся 31 мая 1925 года ў горадзе Зігмар (цяпер раён Хемніца, Германія) у сям’і скульптара.
У 1931—1943 гадах вучыўся ў школе Цэлендорфа (Берлін) на муляраФрай Ота..
Да прызыву ў люфтвафэ вывучаў архітэктуру ў Берліне. У канцы Другой сусветнай вайны ваяваў як лётчык-знішчальнік.
Быў інтэрнаваны ў французскі лагер для ваеннапалонных. У час будаўніцтва гэтага лагера яму ўдалося праявіць сябе ў якасці інжынера-канструктара, прапанаваўшы некалькі праектаў пабудоў з палегчаных канструкцый, якія былі рэалізаваны (у прыватнасці — палаткі для хованкі).
Вызваліўшыся, Фрай Ота паступіў у Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт, які скончыў у 1950 годзе з дыпломам архітэктара. Затым нядоўгі час стажыраваўся ў ЗША, дзе сустракаўся з такімі архітэктарамі, як Эрых Мендэльсон, Людвіг Міс ван дэр Роэ, Рыхард Нойтра і Фрэнк Лойд Райт.
Сваю архітэктурную дзейнасць Ота пачаў у Германіі ў 1952 годзе, заснаваўшы ўласнае архітэктурнае бюро ў Цэлендорфе. У 1954 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за збудаванні з падвесных (нацягнутых) канструкцый.
У 1964 годзе Ота заснаваў Інстытут лёгкіх канструкцый Штутгарцкага ўніверсітэта і ўзначальваў яго як прафесар да выхаду на пенсію. На пенсіі актыўна працаваў як архітэктар, інжынер і кансультант.
Памёр 9 сакавіка 2015 года.
Некаторыя працы 1967 год — павільён Заходняй Германіі на «Экспа-1967» у Манрэалі. 1972 год — дах Алімпійскага стадыёна ў Мюнхене. 1985 год — будынак Tuwaiq Palace у Саудаўскай Аравіі (сумесна з бюро Хапалда). 2000 год — дах японскага павільёна на «Экспа-2000» у Гановеры.
Некаторыя ўзнагароды 1974 год — медаль Томаса Джэферсана ў вобласці архітэктуры. 1980 і 1998 — прэмія Ага-хана ў архітэктуры. 1990 год — Прэмія Хонда 1996 год — Прэмія Вольфа ў архітэктуры. 2005 год — залаты медаль RIBA (Каралеўскі Інстытут Брытанскіх Архітэктараў). 2006 год — Імператарская прэмія ў архітэктуры. 2015 год — Прытцкераўская прэмія.
Гл. таксама Уладзімір Рыгоравіч Шухаў
Спасылкі Афіцыйны сайт Фрая Ота Frei Paul Otto Architekt von internationalem Renommée Ausstellung des Architekturmuseums zu Frei Otto
Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны