До́мса — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Запакулка (басейн Дняпра).

Назва Назва Домса балцкага паходжання.

Корань Dom- таксама ў літоўскіх рачных назвах Domija (< *Domė), Dom-antas, роднасны корань Dam- у гідроніме DamašaP. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 889.. Корань параўноўваецца з латышскім duoms «глыбокае месца ў рацэ»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 88—89..

Гэты ж корань у назве Домша (рэкі ў басейнах Сожа і Дзясны)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 184., у назве жыздрынскай ракі Дамаслаўка на Верхнім ПавоччыГ. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 35. (з пашыральнікам -sl-).

Пашыральнік -s- як у рачной назве Водса (< *Vad-(u)s-a) на Верхнім ДняпрыВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 168..

Значэнне назвы Домсы можна перадаць як «Глыбокая (рака)» («Глыбачка»).

У басейне ракі Друць, дзе працякае Домса, балцкія назвы таксама ў рэк Няропля, Рэкта.

Гідраграфія Даўжыня ракі 8,5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Ветка, вусце за 1 км на поўдзень ад вёскі Шылавічы.

Ад вытоку да вёскі Вялікі Кудзін (1,9 км) рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака Баран (злева).

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1979 год. Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 года.

Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Друці