Мікіта Нікалаевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. Увосень 2015 года гуляў за «Мінск» у Юнацкай лізе УЕФА. У сезоне 2016 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў у афіцыйных матчах.
19 сакавіка 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 15 чэрвеня 2017 года ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў 6 матчах, пераважна выходзячы на замену.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам». Сезон 2018 пачынаў у дублі, неўзабаве стаў выхадзіць на замену ў асноўнай камандзе, а з ліпеня пачаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск» і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У жодзінскай камандзе рэгулярна з’яўляўлся на полі, але не меў трывалага месца ў аснове, звычайна чаргаваўся выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
У лютым 2022 года стаў іграком сафійскай «Славіі». У жніўні 2022 года пакінуў балгарскі клуб, а ў верасні далучыўся да харвацкага «Дугаполя».
У красавіку 2023 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2023 года.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (0:0).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль Мінск 16 2 2015 дубль Мінск 18 4 2016 дубль Мінск 28 5 2017 Д1 Мінск 7 0 2018 Д1 Мінск 25 2 2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ 21 1 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 27 2 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 25 3 2021/22 (2) Д1 Славія 5 0 2022/23 (1) Д2 Дугаполе 8 0 2023 Д1 Шахцёр 14 1
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Сафія Катэгорыя:Ігракі ФК Дугаполе Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск