Бярозава () — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бярозаўскага раёна Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Пасёлак размешчаны на рацэ Паўночная Сосьва, якая бярэ пачатак ва Уральскіх гарах і за 42 км ад Бярозава ўпадае ў Об. Рачны порт. У халодны час года дзейнічае зімнік да Югорска, пгт Прыоб’е, Ігрыма, Ханты-Мансійска.
Гісторыя Паселішча было заснавана ў 1593 годзе як крэпасць Бярозаў (на месцы асцяцкага паселішча Суматвош — «горад бяроз»), з 1782 года становіцца павятовым горадам Табольскага намесніцтва, у 1926 годзе страціў статус горада і стаў сялом, з 1953 года — рабочы пасёлак, з 1954 года — пасёлак гарадскога тыпу. Насельніцтва
Эканоміка У раёне пасёлка здабыча прыроднага газу ТАА «Цюментрансгаз». Вядзецца лоўля рыбы, працуе рыбкамбінат, друкарня.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Міхаіл Пятровіч Гразноў, расійскі археолаг, антраполаг
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Цюменскай вобласці