Бабру́йскі наста́ўніцкі інстыту́т — навучальная ўстанова двухгадовай падрыхтоўкі школьных настаўнікаў у Бабруйску. Поўная назва «Бабруйскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут Міністэрства асветы БССРФондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь». Дзейнічаў з 01.09.1949 па 02.07.1954 г.

Заснаваны ў 1949 годзе на базе педагагічнага вучылішча, размяшчаўся ў будынку былой Аляксееўскай жаночай гімназіі па вул. Сацыялістычнай, 119. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7 класаў агульнаадукацыйных школ. Пры Інстытуце дзейнічалі тры аддзяленніСлавянская гимназия Бобруйска — Алексеевская // «Коммерческий курьер» 27 сентября 1997 г. (№ 92): беларускай і рускай мовы і літаратуры; фізіка-матэматычнае; завочнае (з 1950 года). Працавалі кафедры педагогікі і псіхалогіі, беларускай і рускай мовы, беларускай і рускай літаратуры, фізікі і матэматыкі, марксізму-ленінізму. У 1954 годзе Інстытут быў ліквідаваны. У 1955 года на яго базе было адноўлена педагагічнае вучылішча, ліквідаванае ў 1958 годзе. Цяпер у будынку былога інстытута знаходзіцца гімназія № 3 БабруйскаИсторическая справка // Сайт гимназии № 3 Бобруйска.

Вядомыя выкладчыкі Уладзімір Андрэевіч Калеснік (1922—1994) — беларускі крытык, літаратуразнаўца. Аляксей Барысавіч Рубцоў (1923—1963) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь Учительский институт // Энциклопедия Бобруйска ДОСТОПРИМЕЧАТЕЛЬНОСТИ БОБРУЙСКОГО РАЙОНА // Сайт Могилевского облисполкома

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Бабруйска

Катэгорыя:1949 год у Бабруйску