Ігнацы Блажэй Францішак Красі́цкі (, 3 лютага 1735 — 14 сакавіка 1801) — польскі рэлігійны дзеяч і паэт, біскуп вармінскі з 1767, архібіскуп гнезненскі з 1795, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў польскага Асветніцтва.
Біяграфія Нарадзіўся ў збяднелай магнацкай сям’і. У 1743—1750 гадах Красіцкі вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Львове. 1 мая 1751 года паступіў у семінарыю пры касцёле св. Крыжа ў Варшаве. Быў пахаваны ў кафедральным саборы ў Берліне.
Аўтар шматлікіх твораў, разнастайных паводле жанру і тэматыкі. Вядомы як аўтар гераічна-камічных паэмаў «Мышаіда» (Myszeida, 1775), «Манахамахія» (Monachomachia, 1778), «Антыманахамахія» (Antymonachomachia, 1779). Напісаў першы польскі раман «Прыгоды Мікалая Дасвядчыньскага» (Mikołaja Doświadczyńskiego przypadki, 1776). Таксама напісаў некалькі камедый, у якіх часткова пераймаў Мальера.
Некаторыя творы Красіцкага былі вядомымі ва ўсёй еўрапейскай літаратуры і былі перакладзены на шмат моў (лацінскую, французскую, нямецкую, італьянскую, рускую, чэшскую, харвацкую, славенскую і венгерскую). У 1767 годзе быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава, а пасля ў 1774 годзе ордэнам Белага Арла.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Красіцкія Катэгорыя:Біскупы вармінскія Катэгорыя:Архібіскупы гнезненскія Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма Катэгорыя:Прымасы Польшчы Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай