«Чыстыя пруды» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Красныя вароты» і «Лубянка». Знаходзіцца на тэрыторыі Басманнага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. З'яўляецца аб'ектам культурнай спадчыны народаў Расіі рэгіянальнага значэння.

Гісторыя і паходжанне назвы Станцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская». Спачатку станцыя была двухскляпеністай, каля выхадаў размяшчаліся толькі дзве кароткія аванзалы для пераходу паміж пуцямі. У 1971 годзе была зроблена рэканструкцыя з-за будаўніцтва перасадкі на станцыю «Тургенеўская» Калужска-Рыжскай лініі (адкрылася 5 студзеня 1972 года), падчас якой была раскрыта цэнтральная зала.

У час Вялікай Айчыннай вайны на станцыі знаходзіліся аддзелы Генеральнага штаба і СПА краіны. У 1947 годзе на станцыі ўпершыню ў Маскоўскім метрапалітэне ўсталявалі люмінесцэнтныя лямпы.

13 студзеня 2008 года станцыя злучана пераходам са станцыяй «Срэценскі бульвар» Люблінска-Дзмітраўскай лініі.

Праектная назва — «Мясніцкія вароты» — паходзіла ад назвы плошчы, пад якой знаходзіцца станцыя. З моманту адкрыцця і да 5 лістапада 1990 года станцыя звалася «Кіраўская» у гонар Сяргея Міронавіча Кірава (1886—1934) — дзяржаўнага і партыйнага дзеяча СССР.

5 лістапада 1990 года станцыя атрымала назву «Чыстыя пруды» ад Чыстапруднага бульвара, да якога вядуць яе выхады.

Спасылкі «Чистые пруды» на сайте metro.molot.ru «Чистые пруды» в программе «Подземка» на Радио801

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Пілонныя станцыі Катэгорыя:Басманны раён Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Колі