Championship League 2018 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 студзеня па 29 сакавіка 2018 года на Рыка Арэне ў Ковентры, Англія. Турнір стаў 11-м розыгрышам Championship League, які праходзіць штогод з 2008 года.

Пераможцам турніру ў другі раз запар стаў Джон Хігінс, які патрапіў у групу пераможцаў з сёмай групы спаборніцтва, дзе перайграў Джымі Робертсана (3:1) і Джада Трампа (3:2) у плэй-оф, пасля чаго ў групавым раўндзе фінальнай групы перамог Мартына Гоўлда (3:0), Марка Уільямса (3:2), Чжоу Юэлуна (3:2), Кайрэна Уілсана (3:1) і Марка Сэлбі (3:0), саступіўшы Алістэру Картэру (2:3) і выйшаўшы ў плэй-оф з першага месца, а ў паўфінальным і фінальным паядынках перайграў Марка Сэлбі (3:2) і Чжоу Юэлуна (3:2) адпаведна. Такім чынам, 42-гадовы шатландзец выйграў свой 49-ы прафесійны тытул у кар’еры, а таксама трэці турнір у сезоне (пасля перамог на адкрытым чэмпіянаце Індыі і адкрытым чэмпіянаце Уэльса).

Спасылкі

Афіцыйны сайт турніру Championship League [ Championship League 2018 на Snooker.org] [ Статыстыка Championship League 2018 на CueTracker.net]

Катэгорыя:Championship League (снукер) Катэгорыя:Снукерны сезон 2017/2018 Катэгорыя:2018 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2018 годзе Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі