Артур Кац (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2013 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасці паўабаронцы. У красавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», аднак згуляў у Першай лізе ўсяго ў 5 матчах за клуб. У сезоне 2016 на правах арэнды выступаў за клуб «Смалявічы-СТІ», які падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з БАТЭ. Аднак, па заканчэнні сезона супрацоўніцтва было спынена, і паўабаронца пакінуў БАТЭ.

Са студзеня 2017 года праходзіў прагляд у «Гарадзеі», якая на той час ужо выступала ў Вышэйшай лізе. У лютым падпісаў кантракт з клубам, але ўжо праз два тыдні ён быў разарваны. Неўзабаве далучыўся да мінскага «Промня», у складзе якога пачаў сезон 2017. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы, забіў за сезон 9 галоў, чым дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем». У першай палове сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». З’яўляўся на полі нерэгулярна, з чэрвеня страціў месца ў складзе, з кастрычніка зноў стаў прыцягвацца да матчаў, выхадзіў на замену.

У лютым 2020 года адправіўся на прагляд у «Віцебск» і ў выніку падпісаў кантракт. На полі з’яўляўся рэдка, пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У снежні 2020 года па заканчэннні кантракта пакінуў «Віцебск».

У сакавіку 2021 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», якой па выніках сезона 2021 дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», разам з якім па выніках сезона 2022 выйграў Першую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з наваполацкім клубам. Пакінуў «Нафтан» па пагадненні бакоў у чэрвені 2023 года.

У ліпені 2023 года далучыўся да «Маладзечна». У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль БАТЭ 15 0 2014 дубль БАТЭ 30 3 2015 Д2 Гарадзея 5 0 2016 Д2 Смалявічы-СТІ 20 1 2017 Д2 Прамень 24 9 2018 Д1 Прамень 20 1 2019 Д1 Дняпро 12 0 2020 Д1 Віцебск 6 0 2021 Д2 Белшына 20 0 2022 Д2 Нафтан 23 2 2023 (1) Д1 Нафтан 3 0 2023 (2) Д2 Маладзечна 14 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна