Васіль Кірылавіч Заха́раў (; — ) — вучоны ў галіне лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1926). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1956).
Біяграфія В. К. Захараў нарадзіўся ў горадзе Ладзейнае Поле Алонецкай губерні Расійскай імперыі (зараз Расіі). Першапачатковую адукацыю атрымаў у гарадскім вучылішчы. У 1923 годзе скончыў Ленінградскі лясны інстытут (сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт), выкладаў у ім на кафедры лесаўпарадкавання і адначасова працаваў ляснічым вучэбна-вопытнага лясніцтва інстытутаВасилий Кириллович Захаров (к 45-летию научно-педагогической деятельности и 70-летию со дня рождения // Сборник научных работ по лесному хозяйству. Выпуск VI. / Академия наук Белорусской ССР. Институт леса. — Мн.: Издательство Академии наук БССР, 1955. — С. 239—240.. У 1926 годзе абраны прафесарам на кафедры лясной таксацыі і лесаўпарадкавання Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА) . У 1930 годзе факультэт БСГА быў пераўтвораны ў самастойны Беларускі лесатэхнічны інстытут, загадчыкам кафедры таксацыі і лесаўпарадкавання быў прызначаны В. К. Захараў. У асобныя перыяды ён займаў пасады дэкана факультэта і намесніка дырэктара па навучальнай і навуковай рабоце. З 1950 года В. К. Захараў прымаў удзел у навуковай рабоце Інстытута лесу Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць А. К. Захараву належаць больш за 50. навуковых прац па актуальным пытанням лясной гаспадаркі, таксацыі лесу, уліку і ўдакладненню метадаў уліку лесу на кораню са складаннем шэрагу табліц.
Сярод апублікаванага: Методы прмышленнрой сортиментации леса на корне — 2-е изд.— М., Л., 1957. Новое в технике лесной таксации — М., 1966. Лесная таксация — 2-е изд. — М., 1967.
Літаратура
Спасылкі Гісторыя кафедры лесаўпарадкавання БДТУ Навуковая школа па інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях у лесаўпарадкаванні і лясной гаспадарцы БДТУ Василий Кириллович Захаров (к 45-летию научно-педагогической деятельности и 70-летию со дня рождения // Сборник научных работ по лесному хозяйству. Выпуск VI. / Академия наук Белорусской ССР. Институт леса. — Мн.: Издательство Академии наук БССР, 1955. — С. 239—240.
Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Дэканы БДТУ