Конкурс песні Еўрабачанне 2018 (, , ) — 63і конкурс песні «Еўрабачанне», які ўпершыню праходзіў у Партугаліі, у горадзе Лісабон, дзякуючы перамозе Салвадора Сабрала з песняй «Amar pelos dois» на конкурсе мінулага года, які праходзіў ў горадзе Кіеў, Украіна. Першы і другі паўфіналы адбыліся 8 і 10 мая, фінал — 12 мая 2018 года.

На Еўрабачанні-2018 па суме галасоў ад тэлегледачоў і нацыянальных журы перамагла прадстаўніца Ізраіля Нэта Барзілай з пацешнай песняй «Toy» («Цацка»)belsat.eunashaniva.by. Тэлегледачы з вялікім адрывам паставілі яе на першае месца, а журы — на трэцяе.

Месца правядзення

Дзякуючы перамозе Салвадора Сабрала на «Еўрабачанні 2017» з песняй «Amar pelos dois», конкурс прымала краіна-пераможца — Партугалія. Арганізацыяй конкурсу займаўся RTP. Выканаўчы супервайзер конкурсу Ён Ола Санд на прэс-канферэнцыі пераможца прапанаваў партугальскаму вяшчальніку распачаць працэс адбору кандыдатаў на правядзенне конкурсу так, як гэта рабілася раней іншымі краінамі. 15 мая 2017 года RTP пацвердзіў, што месцам правядзення конкурсу будзе горад Лісабон, аднак канчатковае рашэнне было прынята пазней.

Выбар месца правядзення Асноўныя патрабаванні на конт выбару горада-гаспадара былі выказаны ў дакуменце, які Еўрапейскі вяшчальны саюз перадаў RTP пасля перамогі Партугаліі на конкурсе ў Кіеве: Месца, якое ўмяшчае каля 10000 гледачоў. Міжнародны прэс-цэнтр, для 1500 журналістаў, з роўнымі магчымасцямі для ўсіх дэлегатаў. Зручнае размеркаванне гатэляў (з рознымі коштавымі катэгорыямі), якое дазваляе размясціць не менш за 2000 дэлегатаў, акрэдытаваных журналістаў і гледачоў. Эфектыўная транспартная інфраструктура, якая ўключае найбліжэйшы міжнародны аэрапорт з лёгка даступнымі злучэннямі з горадам, месцам правядзення і гатэлямі.

Акрамя Лісабону, іншыя гарады таксама заявілі, што жадаюць правесці у сябе: Брага, Эшпінью, Фару, Гандамар, Гімарайнш, і Санта-Мары-да-Фэйра. Мэр горада Порту, Руі Марэйра, заявіў што не зацікаўлены ў тым, каб "марнаваць мільёны даляраў на правядзенне конкурсу", але паабяцаў падтрымаць заяўку Вялікага Порту (Гандамар, Санта-Марыя-да-Фэйра, Эшпінью).

13 чэрвеня 2017 года прадстаўнікі RTP сустрэліся з рэферэнс-групай еўрабачання ў штаб-кватэры ЕВС ў Жэневе. Падчас сустрэчы афіцыйныя асобы RTP, наведалі семінар, які быў прысвечаны некалькім тэмам, звязаным з правядзеннем конкурсу песні Еўрабачанне і перанялі вопыт украінскай тэлекампаніі НСТУ. Таксама яны мелі магчымасць прэзентаваць свае планы па правядзенню конкурса,у тым ліку і прапановы на конт месца правядзення.

25 ліпеня 2017 года ЕВС і RTP абвесцілі пра тое, што ў выніку конкурсу горадам для правядзення конкурсу быў абраны Лісабон. Акрамя таго RTP назвала Парк нацый, дзе знаходзіцца Алтыс Арэна, месцам правядзення.

Горад Арэна Ёмістасць Дад. інфармацыяБрагаВыставачная зала Брагі15 000 (пасля рамонту)Адкрыты ў 1981 годзе, у 1987 годзе пашыраны, ёмістасць складала 3000 чалавек. У 2017 годзе пачаўся рамонт выставачнага цэнтра, яго ізноў пашырылі. Такім чынам ёмістасць яго павялічылася да 15 000 чалавек.ГандамарАрэна Залатое сэрца8 000Шматфункцыянальная крытая арэна, адкрытая ў 2007 годзе з агульнай ёмістасцю 8000 чалавек, (4400 месцаў). Праводзіла Чэмпіянат Еўропы па футзалу 2007.ГімарайншШматмэтавы павільён Гімарайнша10 000Шматмэтавая арэна, адкрытая ў 2001 годзе, з агульнай ёмістасцю 10 000 чалавек (3000 месцаў). 4 сакавіка 2018 праводзіла нацыянальны адбор на конкурс песні Еўрабачанне.ЛісабонАлтыс-Арэна20 000Шматмэтавы крыты стадыён быў адкрыты ў 1998 годзе, гэта самае вялікае крытае месца краіны з агульнай ёмістасцю 20000 чалавек. Праводзіў Сусветную выстаўку (1998), Чэмпіянат свету па баскетболе сярод юнакоў да 19 гадоў (1999 г.), Фінал Сусветнага Тура ATP (2000), Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні (2001), Чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчын (2003), Цырымонію MTV EMA (2005), «Фінал чатырох» кубка УЕФА па міні-футболе (2001/2002, 2009/2010 і 2014/2015) і мноства канцэртаў.Санта-Мары-да-ФэйраЕўрапарк11 000Праводзіў партугальскі нацыянальны адбор Festival da Canção (2001), а таксама мноства іншых канцэртаў і міжнародных мерапрыемстваў.

Арганізацыя конкурсу

Змены ў правілах Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс змены ў рэгламент конкурсу. Па новых правілах, краіны-удзельнікі не маюць права адпраўляць выканаўцаў або дэлегатаў, якім забаронена наведваць краіну-гаспадара. Таксама тэлеканал-арганізатар, абавязаны арганізаваць выступ усіх удзельнікаў ужывую на сцэне.

Па новых правілах, тэлеканал-арганізатар павінен выконваць усе тэрміны, якія ўсталяваныя ЕВС. Пры парушэнні тэрмінаў, ЕВС мае права перадаць конкурс іншай краіне.

Змены датычыліся і нацыянальных журы. Члены журы павінны галасаваць цалкам незалежна, справядліва, аб'ектыўна, выкарыстоўваючы свае прафесійныя навыкі. Член журы не павінен быць звязаны з удзельнікам або аўтарам песні.

Арганізатары конкурсу змянілі падлік галасоў журы. Калі раней адзін з пяці членаў журы ставіў песню на апошняе месца, а астатнія - на першае, то гэта пазбаўляла магчымасці песні атрымаць 12 балаў. Цяпер жа меркаванне аднаго члена журы паасобку, будуць маць меншую вагу, у параўнанні з меркаваннем большасці. Іншымі словамі, чым ніжэй ставіць песню , тым меней шанец паўплываць на агульны вынік, чым вышэй — тым уплыў яго меркавання большы.

Фармат

Дызайн

Слоган конкурсу, All Aboard! (бел. «Усе на борт!»), быў прэзентаваны на прэс-канферэнцыі, якая прайшла 7 лістапада 2017 года ў Лісабонскім акіянарыуме Візуальны дызайн быў створаны на аснове марскіх матываў, бо Партугалія знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяну. Разам з асноўным лагатыпам, на якім намалявана стылізаваная ракавіна, былі распрацаваны дванаццаць дадатковых эмблемаў, якія сімвалізуюць розныя аспекты марской экасістэмы. Ён Ола Санд адзначыў, што тэма і лагатып конкурсу рэзаніруюць з гісторыяй Лісабона і падкрэсліваюць асноўныя каштоўнасці конкурса Еўрабачанне, уключаючы нашую разнастайнасць. Акіян злучае нас усіх. Яго разнастайнасць можа забяспечыць натхненне для ўсіх удзельнікаў конкурсу, якіх яны з нецярпеннем чакаюць у Лісабоне ў маі наступнага года.

Вядучыя

8 студзеня 2018 года партугальскі вяшчальнік RTP абвесціў склад вядучых конкурса. Гэта былі Катарына Фуртада, Даніэла Руа, Сільвія Альберта і Філамена Каутэла.Here come the girls! Presenters of Eurovision 2018 revealed!. Філамена Каутэла стала актрысай у 2000 годзе. Першы дэбют у якасці вядучай адбыўся ў 2005 годзе на тэлеканале MTV Portugal. Была вядучай нацыянальнага адбору Festival da Canção 2017 і абвеснікам «Еўрабачання» 2017 года. Сільвія Альберта штогадовая вядучая Festival da Canção. Таксама была абвеснікам конкурса некалькі разоў. Даніэла Руа — актрыса тэатра і кіно, здымаецца ў папулярным серыяле Марская паліцыя: Лос-Анджэлес, была сувядучай Суперкубку Super Bowl. Катарына Фуртада некалькі гадоў працавала актрысай і вядучай. Яна была паслом добрай волі ААН. У 2013 годзе атрымала прэмію «Жанчына года» часопіса GQ.

Відэа прэзентацыі Дырэктар тэлеканала RTP Даніэль Дэўсдаду паведаміў, што посткарды удзельнікаў будуць здымацца ў розных месцах Партугаліі. Кожны посткард будзе здымацца па асобным сцэнары для кожнага ўдзельніка. Паводле задумы ўдзельнікі адкрываюць для сябе нешта новае ў краіне-гаспадары Партугаліі.

Удзельнікі 7 лістапада 2017 года было аб’яўлена, што ў конкурсе песні Еўрабачанне 2016 возьмуць удзел 42 краіны/ Пазней да ўдзельнікаў прыядналася Македонія, якая да гэтага часу была не дапушчана да ўдзелу з-за даўгоў перад ЕВС. Расія павярнулася на конкурс. Аўстралія, якая не з’яўляецца членам ЕВС, таксама атрымала дазвол удзельнічаць у конкурсе ў гэтым годзе.

Вяртанне

 — пасля аднаго года перапынку, з-за забароны Украінай пусціць на сваю тэрыторыю прадстаўніцу Расіі, краіна павяртаецца на конкурс.

Адмова ад удзелу  — 14 мая 2017 года генеральны дырэктар «RTVA» Шаўер Мухаль паведаміў, што краіна не возьме ўдзел у конкурсе з-за фінансавых праблем і рэструктурызацыі кампаніі.  — 18 верасня 2017 BHRT афіцыйна паведамілі, што краіна не павернецца на конкурс у 2018 годзе. Прычынай для адмовы сталі фінансавыя праблемы ў краіне.  — праграмны дырэктар вяшчальніка Люксембурга Стыў Шміт раней гаварыў аб прычынах няўдзелу краіны на конкурсе ў мінулым годзе. Ён падкрэсліў, што шанец на паспяховы ўдзел краіны ў конкурсе вельмі малы. «Я лічу, што з пашырэннем „Еўрабачання“, перамогі краіны засталіся ў мінулым. З новай сістэмай галасавання, поспех вельмі малаверагодны. Мікрадзяржавы ў дадзены момант гэтым занепакоеныя». Апошні раз Люксембург прымаў удзел у конкурсе ў 1993 годзе. 29 жніўня 2017 года люксембургскі вяшчальнік пацвердзіў, што краіна не павернецца на конкурс 2018 года.  — 31 жніўня 2017 года вяшчальнік Манака пацвердзіў, што краіна не павернецца на конкурс ў 2018 годзе.  — 8 жніўня 2017 года стала вядома, што славацкі нацыянальны вяшчальнік RTVS разглядае пытанне аб магчымым вяртанні краіны на конкурс гэтага года. PR-менеджэр вяшчальніка Юрай Кадаш заявіў, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.. 11 верасня 2017 года славацкі вяшчальнік RTVS заявіў аб тым, што краіна не павернецца на конкурс у 2018 годзе.  — пасля таго як змянілася кіраўніцтва турэцкага вяшчальніка TRT, з’явілася інфармацыя аб вяртанні краіны на конкурс у 2018 годзе. 12 ліпеня 2017 года, пераможца ад Турцыі 2003 года, Сертаб Эрэнер, у сваім Instagram заявіла, што краіна павернецца на конкурс у 2018 годзе, і пажадала поспехаў яе будучаму прадстаўніку. Аднак афіцыйнага адказу ад Тэлерадыёкампаніі Турцыі не было. Акрамя таго, група MaNga, якая прадстаўляла Турцыю ў 2010 годзе з песняй , у сваім афіцыйным Твітэр-акаўнце намякнула на тое, што можа павярнуцца на конкурс. Пасля чаго ўдзельнікі групы напісалі адказ, што не збіраюцца ўдзельнічаць у «Еўрабачанні», а ўсяго толькі парадаваліся навіне аб тым, што краіна магчыма павернецца на конкурс. 7 жніўня 2017 года турецкі вяшчальнік афіцыйна заявіў, што краіна не павернецца на конкурс у 2018 годзе.

Дэбют, які не адбыўся  — 1 студзеня 2016 года тэлеканал «Хабар» стаў асацыяваным членам ЕВС, тым самым адкрыўшы для сябе магчымасць удзельнічаць у конкурсе. Ім трансляваліся абодва паўфіналы і фінал «Еўрабачання 2017». Таксама, пераможца конкурса песні «Туркбачанне 2014», Жанар Дугалава, паведаміла, што яна зацікаўлена тым, каб прадставіць Казахстан на конкурсе.  — Пад час першага паўфінала конкурса «Еўрабачанне 2017» косаўскі нацыянальны вяшчальнік «RTK» вёў перамовы з рэферэнс-групай «Еўрабачання» об магчымым удзеле ў конкурсе 2018 года. Як паведамлялі прадстаўнікі рэферэнс-групы, калі на конкурсе перамагла б краіна, якая прызнала Косава як незалежную дзяржаву, то краіна магла б узяць удзел у наступным конкурсе песні «Еўрабачанне». Краіна-пераможца «Еўрабачання 2017», Партугалія, прызнала незалежнасць Косава ў 2008 годзе, што можа гаварыць аб тым, што дэбют Косава Магчымы ў 2018 годзе. 28 верасня 2017 года нацыянальны вяшчальнік «RTK» афіцыйна заявіў, што краіна не дэбютуе на конкурсе у 2018 годзе.  — 1 верасня 2017 года нацыянальны вяшчальнік Ліхтэнштэйна 1FLTV афіцыйна пацвердзіў, што краіна не дэбютуе на конкурсе у 2018 годзе.

Выканаўцы, якія вярнуліся

Канкурсанты, якія выступілі ў якасці паўнавартасных выканаўцаў

: Waylon (Еўрабачанне 2014 — 2 месца). У складзе гурта The Common Linets. : Аляксандр Рыбак (Еўрабачанне 2009 — 1 месца)

Канкурсанты, якія выступілі ў якасці бэк-вакалістаў : Сэзар Сэмпсан: Еўрабачанне 2016, як бэк-вакаліст Полі Генавай (: — 4 месца ў фінале); Еўрабачанне 2017, як бэк-вакаліст Крысціяна Костава ( — 2 месца ў фінале). : Уладзімір Міхайлаў (у складзе гурта EQUINOX): Еўрабачанне 2017, як бэк-вакаліст Крысціяна Костава ( — 2 месца ў фінале). : SuRie: Еўрабачанне 2015, як бэк-вакаліст Лоіка Нотэ ( — 4 месца ў фінале); Еўрабачанне 2017, як бэк-вакаліст Бланш ( — 4 месца ў фінале). : Леа Сірк: Еўрабачанне 2014, як бэк-вакаліст Цінкары Ковач ( — 25 месца ў фінале); Еўрабачанне 2016, як бэк-вакаліст ManuElla ( — 14 месца ў паўфінале).

Канкурсанты, якія выступалі ў інтэрвал-актах