Трыумфальная арка — збудаванне ў Магілёве, размешчанае ў заходняй частцы горада, у жылым раёне Казіміраўка, на разваротным кольцы вуліцы Грунвальдскай і Мінскай шашы.

Аўтар праекта — архітэктар «Магілёўграмадзянпраекта» Віталь Рагаўцоў, заказчык — «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва». Узвядзенне аркі было прымеркавана да 750-годдзя Магілёва, якое адзначалася ў 2017 г., і мусіла стаць завяршальным этапам рэканструкцыі Мінскай шашы. Праект планавалася рэалізаваць за кошт ахвяраванняў магілёўцаў, для чаго быў адкрыты рахунак па зборы сродкаў. Будаўніцтва пачалося ў ліпені 2017 гАрку в честь 750-летия города начали строить в Могилеве . Але існуючых грошай не хапіла, і будаўніцтва замарозілі. Адкрыццё вырашылі прымеркаваць па часе да V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які быў запланаваны на кастрычнік 2018 года.

Незалежныя эксперты ў галіне архітэктуры раскрытыкавалі праект аркі «ў сілу яго эклектычнасці», актывісты звярталіся да кіраўніцтва горада з прапановай спыніць будаўніцтва «непатрэбнага аб’екта» і марнаванне сродкаўМагілёўскія ўлады просяць «спонсарскай дапамогі», каб дабудаваць «трыюмфальную арку».

Пад канец мая 2018 г. мясцовыя арганізацыі па даручэнні старшыні гарвыканкама Уладзіміра Цумарава атрымалі ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёна лісты з просьбай аказаць спонсарскую дапамогу для будаўніцтва аркі.

9 кастрычніка 2018 года Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў ў прысутнасці чыноўнікаў, школьнікаў і ветэранаў урачыста адкрыў аркуМогилевскую арку официально открыли. К ней можно попасть только нарушив правила дорожного движения (ФОТО) .

На арцы з абодвух бакоў змешчаны надпіс «Стваральнікам Магілёва ў гонар 750-годдзя горада», а таксама копіі двух ордэнаў — Айчыннай вайны і Леніна. Падысці да аркі немагчыма, паколькі адсутнічаюць пешаходныя пераходы.

Спасылкі

Катэгорыя:Трыумфальныя аркі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Магілёўграмадзянпраект Катэгорыя:Казіміраўка (жылы раён)