«Свя́та Со́нца» — буйны міжнародны фальклорны музычны фэст пад адкрытым небам, прысвечаны старажытнаму святу Купалле і яго галоўнаму сімвалу — агню. Фестываль праводзіцца c 2016 года штогод у чэрвені на працягу двух дзён у музейным комплексе старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Мінская вобласць, Беларусь. Арганізатары фестываля — Экстрым Тэатр «Берсерк» і Аляксандр Рак.
Канцэпцыя і фармат фестываля Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе мерапрыемствы фестываля — старажытнае свята Купалле, прымеркаванае да дня летняга сонцастаяння, часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. Фармат фестываля «Свята Сонца» аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі: маштабны фаер-шоу фестываль, open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках, этна-пляцоўкі, рамесны кірмаш, горад майстроў з дзеючымі рамеснымі майстэрнямі, інтэрактыўныя пляцоўкі, абрадавыя і забаўляльныя блокіАфіцыйны сайт фестываля «Свята Сонца» http://svyata-sontsa.by/.
Значная ўвага ў межах фестываля надаецца аднаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці. Асобным блокам фестываля з’яўляецца рэканструкцыя традыцый святкавання летняга сонцастаяння ў народаў іншых краін: Літвы, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і інш Афіцыйная старонка фестываля «Свята Сонца» https://vk.com/sviata_sonca.
Пасля завяршэння асноўнай праграмы ноччу першага дня цэнтральнае дзеянне фестываля перамяшчаецца з музейнага комплекса «Дудуткі» на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запальваюцца вялікія купальскія вогнішчы і ўзнаўляюцца традыцыйныя абрады святкавання Купалля: скокі праз ачышчальны купальскі агонь, факельнае шэсце, старадаўнія танцы, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе.
Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак фестываля «Свята Сонца»
Фестываль Агню. Адно з самых відовішчных мерапрыемстваў купальскага фестываля «Свята Сонца». У межах Фестываля Агню штогод сваё майстэрства дэманструюць дзесяткі каманд, якія выступаюць у жанры фаер-шоу. У праграме Фестываля Агню праходзяць: Шоу лепшых вогненных тэатраў Выступы сольных артыстаў у жанры вогненнага і піратэхнічнага шоу Выступы каскадзёраў, акрабатаў і пластычных тэатраў Шоў вогненных і светлавых эфектаў, піратэхніка і неонавае шоу Open-air канцэрт. Выступленне калектываў з Беларусі і краін СНД, якія граюць музыку фолк/фолк-рок/пэйган-метал і сумежных напрамкаў. Горад майстроў. Дзеючыя рамесныя майстэрні: кузні (майстар-класы, паходная кузня), ганчарная майстэрня, майстэрні музычных інструментаў, майстэрня апрацоўкі каменя, зброевая майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная майстэрня, манетны двор. Купальскі Кірмаш. Кірмаш вырабаў традыцыйных рамесных майстэрняў: кованыя вырабы і сярэднявечныя ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйная адзенне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоу і г.д. «Вясковая плошча». Выступы танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, пэрформансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах. Паласа перашкод у межах купальскага квэста «Папараць Кветка». Этна-пляцоўка. Аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г. д.
Карчма. Стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы. Інтэрактыўныя пляцоўкі. Для гасцей фестываля дзейнічае больш за 20 лакацый і атракцыёнаў: лучны і арбалетны цір, сярэднявечныя і народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў», дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгеймінг», настольныя гульні, скаладром, "archery battle ", вяровачны гарадок і іншыя. Рэлакс зона. «Усходняя кальянная», намёт траўніцы, варажбіткі. Для ўдзельнікаў «Фестываля агню» праходзяць спецыялізаваныя майстар-класы, навучальныя семінары.
Свята Сонца 2019 Час правядзення: 22-23 чэрвеня 2019 года. Месца правядзення: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Дудуткі.
Удзельнікі канцэртнай праграмы
Галоўная сцэна Joryj Kłoc (фолк-рок-гурт, Львоў, Украіна) NaviBand (удзельнікі конкурса Еўрабачанне-2017, музычны гурт, Менск) Тролль гнёт ель (фолк-рок-гурт, Санкт-Пецярбург, Расія) Стары Ольса (мідывал-фолк-рок, Менск) Irdorath (фэнтэзі-фолк, Менск) Pawa (электронны фолк-рок, Менск) Патрыцыя Свіціна (фолк-музыка), Менск) Кацярына Ваданосава і Fantasy Folk Orchestra (фэнтэзі-фолк, Менск) BY CRY (рок-гурт, Менск) Fabiant (фолк-метал, Гомель) Тарас на Парнасе (рок-гурт, Менск) Няміга (фолк-рок-гурт, Менск) Інфармацыйны партал “Белкрай” https://belkraj.by/afisha/svyata-sonca
Удзельнікі Фестываля Агню Студыя этнічнай пластыкі Кетры/ Ketri (Мінск) Калектыў сцэнічнай працы з агнём Flame of Life (Вілейка) Шоу-праект AENARIUM (Мінск) Тэатр агню Etere (Брэст) Вогненнае шоу Sky Fire (Віцебск) Вогненнае шоу «Магратэя» (Мінск) Шоу-праект Insane (Гомель) Вогненнае шоу STEAM show (Мінск) Фаер-шоу REY SHOW (Брэст) Вогненна-піратэхнічнае шоу ад святочнага рэактара «АТОМА» Дуэт «Дыяна і Цімафей» Дуэт «Неяк так атрымалася» Дуэт Кацярыны Шанько і Лізаветы Грыгор'евай Сольныя артысты фаер-шоу: Вадзім Залеўскі, Ліса, Шурачка Васількова, Аляксандр Абрамовіч, Зерг
Свята Сонца 2018 Час правядзення: 16-17 чэрвеня 2018 года. Месца правядзення: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Дудуткі.
Удзельнікі канцэртнай праграмы Галоўная сцэна Volski (рок-гурт, Менск) Re1ikt (арт-рок, фолк-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, піянеры беларускамоўнага пост-метала, Менск) Тролль гнёт ель (фолк-рок-гурт, Санкт-Пецярбург, Расія) FRAM (кельцкі і вікінг-рок з дудой, Кіеў, Украіна) Irdorath (фэнтэзі-фолк, Менск) Pawa (электронны фолк-рок, Менск) Тэатр сярэднявечных танцаў "Яварына" (Менск) Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra (фэнтэзі-фолк, Менск) Pragnavit (ambient-фолк, Магілёў)
Удзельнікі Фестываля Агню Тэатр Insane (Гомель) Калектыў сцэнічнай працы з агнём Flame of Life (Вілейка) Вогненнае шоу Sky Fire (Віцебск) Тэатр агню Etere (Брэст) Lunali (фаер-шоу і светлавое шоу, Мінск) Тэатр агню і фарсу Balagan Band (Мінск) Тэатр-шоу "Бліскавіца" (Брэст) Шоу-праект AENARIUM (Мінск) Вогненнае шоу "Магратэя" (Мінск) Сольны нумар Іяланты Краўцовай (Брэст) Сольны нумар Святланы Матусевіч (Мінск) Сольны нумар Ірыны Белахвоставай (Магілёў) Сольны нумар Цімафея Гуленка (Мінск)
Свята Сонца 2017 Час правядзення: 17-18 чэрвеня 2017 года. Месца правядзення: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Дудуткі.
Удзельнікі канцэртнай праграмы Галоўная сцэна
Стары Ольса (мідывал-фолк-рок, Менск) Irdorath (фэнтэзі-фолк, Менск) Рокаш (неафолк-рок, Менск) Pawa (электронны фолк-рок, Менск) HardWood (фолк-музыка, Менск) BY CRY (рок-гурт, Менск) Всё_CRAZY (рок-гурт, Менск) Ketri (студыя этнічнай пластыкі, Менск) PlемЯ (эксперыментальны этна-метал, Менск)
Удзельнікі Фестываля Агню Шоу-праект Strobos, Кіеў, Украіна) Тэатр агню і фарсу Balagan Band (Менск) Тэатр агню Etere (Брэст) Тэатр агню Maori (Магілёў) Актрыса «Беларускага вогненнага цырка» (частка знакамітага цырка Kresiva) Ганна Падутава Калектыў сцэнічнай працы з агнём Flame of Life (Вілейка) Пастаноўка «Купалле» ад тэатра Insane Пойстэр міжнароднага ўзроўня Эрнэст Пятровіч (Менск) Трыа Lunali (фаер-шоу і светлавое шоу, Менск) фаер-шоу Sky Fire (Віцебск)
Свята Сонца 2016 Час правядзення: 18-19 чэрвеня 2016 года. Месца правядзення: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Дудуткі.
Удзельнікі канцэртнай праграмы
Галоўная сцэна NaviBand (удзельнікі конкурса Еўрабачанне-2017, музычны гурт, Менск) FRAM (кельцкі і вікінг-рок з дудой, Кіеў, Украіна) Irdorath (фэнтэзі-фолк, Менск) Pawa (электронны фолк-рок, Менск) Ягорава гара (электронны фолк-праект, Гомель) Рокаш (неафолк-рок, Менск) Teufelstanz (medieval-фолк, Масква, Расія) Aillion (хэві-метал, Менск) HardWood (фолк-музыка, Менск) BY CRY (рок-гурт, Менск) Всё_CRAZY (рок-гурт, Менск) BY Effect (рок-гурт, Менск) Forodwaith (меладычны дэт-метал, Віцебск) Sontsevorot (метал-гурт, Менск) Terrakod (альтернатыўны рок і фолк, Брэст) Inspiria (сімфонік-метал, дэт-метал, Гомель)
Удзельнікі Фестываля Агню і інтэрактыўнай пляцоўкі Вогненнае шоу ад Фаер Клуба "Магія Агню" (Слуцк) Калектыў этнічнай музыкі, школа дзіджырыду "Рэха Зямлі" (Гомель) Эксперыментальны фрык тэатр T(e)=Art (Менск)
Спасылкі Афіцыйны сайт фестываля «Свята Сонца» Афіцыйная старонка фестываля «Свята Сонца» Афіцыйны сайт музея «Дудуткі» Афіцыйны сайт экстрым-тэатра «Берсерк» Многа прыгожых дзяўчат і агню. Як каля Мінска адзначылі самую кароткую ноч года Жывы агонь і палымяныя танцы: як прайшло "Свята Сонца - 2019" Вогнепаклоннікі. Як прайшло "Свята Сонца" 2019 пад Мінскам “Свята Сонца”, агню і народнай музыкі: як прайшоў вялікі купальскі фэст у “Дудутках” Справаздача – фестываль Свята Сонца 2019 Тэлеканал БТ: Купальскі этнафестываль адкрыў летні сезон у Дудутках Як праходзіў фэст “Свята Сонца” (фотарэпартаж) Как тролль гнул ель на “Свята сонца” Свята сонца ў Дудутках: сезон Купалляў распачаты! (фота) Гульні з агнём: фаершчыкі "запалілі" на "Свяце сонца" «Свята сонца»: без солнца, но «с огоньком»? «Свята сонца». Праздник, которого нам так не хватает «Свята Сонца-2018»: две сцены, фуд-корт и огненная феерия У Дудутках прайшоў купальскі open-air-фестываль «Свята Сонца» «Свята Сонца 2018». Купальскі фолк-рок фестываль у музейным комплексе Дудуткі. Онлайн-трансляцыя фестываля 2018 года «Свята Сонца 2017». Купальскі фолк-рок фестываль у музейным комплексе Дудуткі. Онлайн-трансляцыя фестываля 2017 года «Свята Сонца 2016». Купальскі фолк-рок фестываль у музейным комплексе Дудуткі. Онлайн-трансляцыя фестываля 2016 года АТН навіны Беларусі і света: II-і Міжнародны фолк-фестываль «Свята Сонца» прайшоў у «Дудутках» Тэлеканал «Беларусь 1»: Этнафестываль «Свята Сонца» адзначаюць у Дудутках! Фотарэпартаж: Вогненнае шоу прайшло на фолк-фестывалі «Свята Сонца» у Дудутках Справаздача — фестываль «СВЯТА СОНЦА» 17-18 чэрвеня 2017 Фолк-рок, фаер-шоу і купальскія абрады на фестывалі «Свята Сонца» Фотарэпартаж з фестываля «Свята Сонца» ад Relax.by Летняя калабарацыя: Свята Сонца 2016 у Дудутках Як святкавалі ў Дудутках Купалле на open-air фэсце «Свята Сонца»
Катэгорыя:Беларуская культура Катэгорыя:Музыка Беларусі