Бары́с Іва́навіч Стасе́віч (, г. Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні — ) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.
Біяграфія Вучыўся ў духоўнай семінары. З 1914 года у Расійскай арміі. З 1918 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1920 года намеснік начальніка аддзела губхарчкама, намеснік Народнага камісара ўнутраных сіпаў БССР у Мінску. Са снежня 1922 года сакратар Мінскага павятовага камітэта КП(б)Б, загадчык аддзела Слуцкага акруговага камітэта КП(б)Б. З жніўня 1924 да верасня 1928 года быў адказным сакратаром Аршанскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі.
11 верасня 1928 года на пленуме Кампартыі Беларусі быў абраны членам Сакратарыята ЦК КП(б)Б і адначасова на яго былі ўскладзены абавязкі загадчыка Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦК КП(б)Б. Быў вызвалены ад сваіх абавязкаў пленумам 8 верасня 1929 года.
На дзень свайго арышту 21 ліпеня 1937 года працаваў загадчыкам Аддзела культуры прафсаюза рабочых чыгункі імя Ф. Э. Дзяржынскага. Быў абвінавачаны ў стварэнні шпіёнскай-дыверсійнай сеткі ў Беларусі з мэтай паслаблення абараназдольнасці БССР і расстраляны ў той жа дзень.
Рэабілітаваны 26 верасня 1957 года.
Член бюро ЦК КП(б)Б (1928—1929).
Літаратура
Спасылкі Стасевіч Барыс Іванавіч // Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР