Во Нгуен Зіяп (в’етн. Võ Nguyên Giáp; 25 жніўня 1911 — 4 кастрычніка 2013) — в’етнамскі ваенны і палітычны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 11 жніўня 1911 года ў правінцыі Куан Бінь.

У 1924 годзе паступіў у прэстыжную Нацыянальную акадэмію ў Хюэ. Праз два гады быў выключаны за стварэнне студэнцкай арганізацыі, правёў тры месяцы ў турме за кіраўніцтва дэманстрацыямі. У 1930 годзе быў заключаны ў турму на два гады за прыналежнасць да Камуністычнай партыі Індакітая (КПІ). Выйшаўшы з турмы, паступіў у ліцэй Альбер-Сара ў Ханоі, скончыў яго з дыпломам па праве і палітычнай эканоміі. Быў прафесарам гісторыі ў ліцэі Тан Лон. У 1930-х гадах апублікаваў мноства артыкулаў па сацыяльна-эканамічнаму становішчу ў В’етнаме і міжнародных справах у такіх газетах, як «Голас народа», «Навіны і інфармацыя», «Праца», «Народ» і «Мы». У суаўтарстве з іншым членам кампартыі напісаў кнігу «Сялянскае пытанне».

У 1940 годзе Зіяп сустрэўся з Ха Шы Мінам і неўзабаве стаў адным з яго бліжэйшых паплечнікаў. У 1944 годзе арганізаваў Узброеную прапагандысцкую брыгаду, папярэдніцу В’етнамскай вызваленчай арміі, якая адыграла ключавую ролю ў захопе дзяржаўнай улады падчас жнівеньскай рэвалюцыі 1945. У тым жа годзе стаў адным з чатырох членаў Пастаяннага сакратарыята Цэнтральнага Камітэта партыі, папярэднікі Палітбюро.

Падчас Першай Індакітайскай вайны з’яўляўся галоўнакамандуючым в’етнамскай арміі. Нанёс сур’ёзнае паражэнне французскім сілам у бітве пры Д’енб’енфу.

Падчас вайны ў В’етнаме (1959—1975) кіраваў усімі буйнымі наступальнымі аперацыямі паўночнав’етнамскай арміі. Зіяп арганізаваў Тэцкае (1968), Велікаднёвае (1972) і Вясновае (1975) наступленні.

У 1978 годзе Зіяп выступіў супраць увядзення войскаў у Камбоджу. У сакавіку 1982 годзе быў выведзены са складу Палітбюро, аднак захаваў за сабой пасаду намесніка старшыні савета міністраў па пытаннях навукова-тэхнічнага развіцця. У ліпені 1991 годзе Зіяп быў выведзены са складу Цэнтральнага Камітэта партыі.

Во Нгуен Зіяп памёр 4 кастрычніка 2013 года.

Літаратура

Спасылкі Во Нгуен Зіяп (палітычная і ваенная дзейнасць) Кароткая біяграфія Н. Ігнацьеў Спадчына генерала Зіяпа

Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Палітыкі В’етнама Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Генералы В’етнамскай народнай арміі Катэгорыя:Міністры абароны В’етнама