Валеўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР у 1940 годзе. Цэнтр раёна — вёска Валеўка. Меў плошчу 600 км², уключаў 132 населеныя пункты.

Утвораны 15 студзеня 1940 года. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Асташынскі, Валеўкаўскі, Варанчэўскі, Велікакосіцкі, Дальняруцкі, Запольскі, Карэліцкі, Малюшыцкі, Машэвіцкі, Міратыцкі, Райцаўскі, Руткевіцкі, Цырынскі, Ятраўскі.

У сувязі з пераносам адміністрацыйнага цэнтра раёна з вёскі Валеўка ў мястэчка Карэлічы 25 лістапада 1940 года перайменаваны ў Карэліцкі раён.

Літаратура

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Баранавіцкая вобласць Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Карэліцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Навагрудскага раёна