Наро́дны камісарыя́т дзяржа́ўнай бяспе́кі БССР (НКДБ БССР) () — рэспубліканскі орган забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, існаваўшы ў 1941 і 1943—1946 гадах. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР.
Гісторыя У ходзе рэформы органаў дзяржаўнай бяспекі 3 лютага 1941 года са складу НКУС БССР быў выдзелены НКДБ БССР. Але ўжо 17 ліпеня 1941 года наркамат быў скасаваны і зноў далучаны да НКУС БССР.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 14 красавіка 1943 года з структуры НКУС СССР быў выдзелены самастойны орган забеспячэння дзяржаўнай бяспекі — Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі. Народныя камісарыяты у саюзных і аўтаномных рэспубліках уваходзілі ў сістэму НКДБ СССР. У краях і абласцях ўтвараліся ўпраўленні НКДБ.
На тэрыторыі нашай рэспублікі сістэма органаў дзяржаўнай бяспекі была адноўлена ў другой палове 1943 года. Фармальна ж працэс утварэння рэспубліканскага Наркамата дзяржбяспекі быў замацаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 3 снежня 1943 года (НКДБ БССР часова, да вызвалення Мінска ў ліпені 1944 года размяшчаўся ў г. Гомелі). У акупаваных абласцях арганізоўваліся абласныя аператыўна-чэкісцкія групы НКДБ БССР.
Структура У складзе Наркамата былі створаныя наступныя ўпраўленні: 1 упраўленне — разведка; 2 упраўленне — контрразведка; 3 упраўленне — транспартнае; 4 упраўленне — арганізацыя тэрору і дыверсій на занятых немцамі тэрыторыях; 5 упраўленне — шыфраванне-дэшыфраванне і спецсувязь; 6 упраўленне — ахова кіраўнікоў партыі і ўрада; 7 упраўленне — адміністрацыйна-гаспадарчае фінансавае ўпраўленне. Таксама ў склад Наркамата ўваходзілі: чатыры самастойных аддзела: «А» — улікова-архіўны; «Б» — аператыўна-тэхнічны; «В» — ваенная цэнзура і перлюстрацыя карэспандэнцыі; аддзел кадраў; следчая часць па асабліва важных справах; сакратарыят.
Наркамы дзяржаўнай бяспекі Лаўрэнцій Цанава — 3 лютага 1941 — 17 ліпеня 1941, 7 мая 1943 — 15 сакавіка 1946
Літаратура
Катэгорыя:Спецслужбы СССР Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1946 годзе