Мікалай Фёдаравіч Махаў (3 сакавіка 1921—18 кастрычніка 1943) — гвардыі сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Мікалай Фёдаравіч Махаў нарадзіўся 3 сакавіка 1921 года ў пасёлку Каргаполле Каргапольской воласці Шадрынскага павета Екацярынбургскай губерні (цяпер — Курганская вобласць) у сялянскай сям’і.

Скончыў Каргапольскую пачатковую школу і Воранаўскую ШКМ, працягнуў вучобу ў Мяхонскай дзевяцігадовай школе. У 1936 годзе паступіў у Чашынскі малочна-тэхналагічны тэхнікум.

У 1939 годзе, пасля заканчэння тэхнікума, Мікалай Фёдаравіч атрымаў накіраванне на працу тэхнолагам-масладзелам на Сарокінскі маслазавод Омскага маслапрома (цяпер Сарокінскі раён Цюменская вобласць).

З 1942 года член ВЛКСМ.

15 жніўня 1942 года Махаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію Каргапольскім РВК Чэлябінскай вобласці. З мая 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, камандаваў стралковым аддзяленнем 9-й стралковай роты 237-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР.

21 верасня 1943 года ўзвод Махава абышоў з поўначы Чарнігаў і атакаваў варожыя рубяжы ў раёне дарогі на Гомель. У тым баі Махаў асабіста знішчыў 4 нямецкіх салдат. Праціўнік распачаў некалькі контратак, але ўсе яны былі паспяхова адбітыя. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года аддзяленне Махава пераправілася праз Дняпро ў раёне сяла Мысы Рэпкінскага раёна і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе.

18 кастрычніка 1943 года ў час бою за пашырэнне плацдарма Махаў быў акружаны варожымі салдатамі і быў вымушаны змагацца ў рукапашную. Яму ўдалося забіць трох нямецкіх салдат, але ў тым баі загінуў і ён сам. Пахаваны ў 300 м паўднёва-ўсход ад вёскі Жылічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Перапахаваны ў пасёлку Брагін Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе» гвардыі сяржант Мікалай Махаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам ЛенінаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..

Памяць

У гонар Махава названая вуліца ў яго родным пасёлку Каргаполле. 8 мая 1965 года пастановай Савета Міністраў РСФСР Каргапольскай сярэдняй школе было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Махава Мікалая Фёдаравіча. Імя Героя прысвоена сярэдняй школе ў пасёлку Брагін.

Літаратура

Юные герои Витебщины. Минск, 1980.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Курганскай вобласці