«Тлушч» — беларускі панк-рок гурт.

Гісторыя Заснаваны ў Мінску на аскепках гурту «Завулак Vinny Stigm’ы» у 2012 годзе. Гурт грае панк, спалучаючы яго з сальсай, глэмам, дыска. Каманда паспела адыграць паўсотні канцэртаў па Беларусі, запісаць тры альбомы і скатацца ў невялікі еўратур. Удзельнічалі ў фестывалі «Даём рады».

Дыскаграфія Тлушч (2013) Зорка венера (2014) Зашквар (2018)

Склад Павел Белы — вакал Андрэй Свірыд — бас-гітара, бэк-вакал Сяргей Рылакс — гітара Ігар Бандарэнка — барабаны

Спасылкі

Тлушч у сацыяльнай сетцы У Кантакце

Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Панк-рокавыя гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2012 годзе