Фрыдэры́к Франсуа́ Шапэн ( [ʃɔpɛ̃]Французскае напісанне прозвішча — Chopin — вынікае з прозвішча яго бацькі, француза па нацыянальнасці, см. Wincenty Łopaciński Chopin, Mikołaj / Polski słownik biograficzny, vol. III. — Kraków.: Polska Akademia Umiejętnosści, 1937, pp. 426-27.; [ˈʂɔpɛn̪], Фрыдэ́рык Франці́шэк Шо́пенАднак Фрыдэры́ка Францішэ́ка Шапэ́на, Польский язык. Методические указания (Ударение), Музыкальная шкатулка от Шопена , [`ʃopæn, ʃo`pæn; ˋʃoupæŋ, ˋʃɒpæ:]; (паводле некаторых крыніц — , вёска Жэлязова-Воля, каля Варшавы — , ) — польскі , -віртуоз, . Аўтар шматлікіх твораў для фартэпіяна. Найбуйнейшы прадстаўнік польскага музычнага мастацтва.
Біяграфія Паходжанне і сям'я
Бацька Фрыдэрыка — Нікаля Шапэн, француз, сын латарынскага селяніна, эміграваў у Польшчу ў 1787 годзе ва ўзросце шаснаццаці год. У Францыі ён быў ахрышчаны як «Нікаля», але, жывучы ў Польшчы, карыстаўся польскай формай свайго імя — «Мікалай». Цяжка сказаць, што вымусіла яго пакінуць Францыю, але ў Польшчы ён знайшоў новую бацькаўшчыну і прымаў актыўны ўдзел у яе гістарычным лёсе. Нікаля Шапэн разам з польскімі патрыётамі прымаў удзел у барацьбе за незалежнасць Польшчы. Пасля задушэння паўстання Тадэвуша Касцюшкі і канчатковага падзела Рэчы Паспалітай (1795) Нікаля Шапэн, капітан войска Касцюшкі, вырашыў застацца ў Польшчы. Ён займаўся педагагічнай дзейнасцю, навучаў дзяцей з арыстакратычных сем'яў, і ўрэшце заваяваў рэпутацыю аднаго з найлепшых педагогаў Варшавы. Сярод яго выхаванцаў былі дзеці графа Скарбка, да якога Нікаля Шапэн быў запрошаны ў 1802 годзе ў маёнтак Жэлязова-Воля. Там ён сустрэўся з далёкай сваячкай Скарбкаў, — Юстынай Кшыжаноўскай, з якой пазней пабраўся шлюбамZdzisław Jachimecki, "Chopin, Fryderyk Franciszek, " Polski słownik biograficzny, vol. III, 1937, p. 420.. Вяселле адбылося 2 чэрвеня 1806 года ў Брохаве. Паводле захаваных звестак, маці кампазітара была вельмі музычнай, выдатна іграла на фартэпіяна, была надзелена прыгожым голасам. Сваёй маці Фрыдэрык абавязаны першымі музычнымі ўражаннямі, прывітай з дзяцінства прыязнасцю да народных песень.
Дзяцінства
Фрыдэрык Шапэн нарадзіўся ў маёнтку Жэлязова-Воля за 46 км на захад ад Варшавы ў тагачасным Варшаўскім герцагстве. Запіс у метрычнай кнізе (знойдзены ў 1892) падае 22 лютага 1810 года за дату нараджэння кампазітараЗапіс аб хрышчэнні Шапэна (па-лацінску, датаваны 23 красавіка), прыход святога Роха ў Брохаве, Польшча, падае 22 лютага за дату нараджэння Шапэна: http://diaph16.free.fr/chopin//actenaissancechopin.png, але на іншую дату, 1 сакавіка, прыходзілася святкаванне яго нараджэння сярод шчыльнага сямейнага кола; і, паводле пісьма самога Шапэна, якое ён адрасаваў 16 студзеня 1833 года старшыні польскага літаратурнага таварыства ў ПарыжыBibliothèque Polonaise de Paris: https://web.archive.org/web/20161221001556/http://www.bibliotheque-polonaise-paris-shlp.fr/index.php?id_page=210 (French), ён «нарадзіўся 1 сакавіка 1810 у вёсцы Жэлязова-Воля ў правінцыі Мазовія»Selected Correspondence of Fryderyk Chopin, abridged from Fryderyk Chopin's correspondence, collected and annoted by Bronislaw Edward Sydow, translated by Arthur Hedley, McGraw-Hill, 1963, p. 116. Ён быў другім дзіцёнкам і адзіным сынам у сям'і. Ён быў ахрышчаны 23 красавіка 1810 года ў той жа царкве ў Брохаве, дзе калісьці ажаніліся яго бацькі. Метрычная кніга падае яго асабістае імя пасля хрышчэння як «Fridericus Franciscus»; па-польску яго імя гучала «Fryderyk Franciszek».
У кастрычніку 1810 года, калі Шапэну было сем месяцаў, сям'я пераехала ў Варшаву з-за таго, што яго бацька прыняў прапанову знакамітага лексікографа Самюэля Ліндэ выкладаць французскую мову ў Варшаўскім ліцэі. Школа размяшчалася ў Саксонскім палацы і з гэтага часу сям'я Шапэнаў пражывала на яго прымежнай тэрыторыі. У 1817 годзе вялікі князь Канстанцін Паўлавіч рэквізаваў Саксонскі палац для ваенных мэтаў і Варшаўскі ліцэй перамясціўся ў Казіміраўскі палац Fryderyk Chopin Information Centre., які тады належаў да новазаснаванага Варшаўскага ўніверсітэта. Сям'я жыла ў шырокім пакоі на другім паверсе сумежнага дома. Шапэн наведваў Варшаўскі ліцэй з 1823 па 1826 год.
Польскі дух, культура і мова запоўнілі дом Шапэна і ў выніку ён ніколі, нават у Парыжы, не быў здольны ў поўнай меры авалодаць французскай мовайJachimecki, p. 420.Benita Eisler, Chopin's Funeral, Abacus, 2004, p. 29. Біёграф Льюіс Энолт пазычыў фразу Жорж Санд, каб апісаць Шапэна «больш польскім, чым Польшча».
Іншыя ў сям'і Шапэнаў былі гэтаксама схільныя да музыкі. Бацька Фрыдэрыка іграў на флейце і скрыпцы; яго маці іграла на піяніна і давала дзецям урокі ў элітным пансыянаце, які падтрымліваўся сям'ёй маладога кампазітара. У выніку Фрыдэрык ужо ў малым узросце стаў добра знаёмым з музыкай у яе самых разнастайных формах.
Ужо ў дзіцячыя гады Шапэн праявіў незвычайныя музычныя здольнасці. Ён быў аточаны асаблівай увагай і клопатам. Падобна Моцарту, ён захапляў усіх навакольных сваёй музычнай «апантанасцю», незнікаемай фантазіяй у імправізацыях, прыраджоным піянізмам. Яго ўспрымальнасць і музычная ўражлівасць выявіліся бурна і незвычайна. Ён мог плакаць, слухаючы музыку, ускокваць ноччу, каб падабраць на фартэпіяна мелодыю ці акорд, які запомніў. Музыкант і сучаснік Шапэна Юзаф Сікорскі ўзгадвае ў сваіх «Успамінах пра Шапэна» () што, яшчэ дзяцём, Шапэн плакаў падчас ігры сваёй маці на фартэпіяна. У шасцігадовым узросце, ён ужо спрабаваў паўтараць, тое што ён чуў, і ствараць свае ўласныя мелодыіHedley, Encyclopædia Britannica, p. 263.. Ён атрымаў свае першыя фартэпіянныя ўрокі не ад сваёй маці, а ад сваёй старэйшай сястры Людвікі.
Першыя фартэпіянныя канцэрты
Першым прафесіянальным настаўнікам Фрыдэрыка Шапэна па фартэпіяна, з 1816 па 1822 гады, быў чэх Войцех ЖыўніAmbroży Mieroszewski's portrait of Wojciech Żywny, 1829 .. Хоць музычнае майстэрства юнага талента хутка пераўзыйшло майстэрства яго настаўніка, Шапэн пазней выказваўся пра Жыўнага з вялікай прыязнасцю. Сямігадовы «Шапэнак» пачаў даваць публічныя канцэрты, якія пазней выклікалі параўнанні маладога піяніста з Моцартам, у дзіцячым узросце, і Бетховенам.
Сямігадовы Шапэн напісаў два паланэзы, у соль міноры і сі-бемоль мажоры. Першы быў апублікаваны ў гравюрнай майстэрні айца Ізідора Юзафа Цыбульскага (кампазітара, гравёра, аднаго з нешматлікіх выдаўцоў тагачаснай Польшчы); другі паланэз захаваўся ў форме рукапіса, падрыхтаванага Нікаля Шапэнам. Гэтыя творы супернічалі з паланэзамі вядучых польскіх кампазітараў, у тым ліку Міхала Клеафаса Агінскага. Развіццё меладычных і гарманічных інвенцый і фартэпіяннай тэхнікі адлюстравалася ў наступным вядомым паланэзе Шапэна ў ля-бемоль мажоры, які юны музыкант прэзентаваў на імяніны Войцеха Жыўнага ў 1821 годзе, як падарунак.
У адцінаццацігадовым узросце Шапэн выступаў у прысутнасці расійскага імператара Аляксандра I, які ў той час знаходзіўся ў Варшаве, каб адкрыць Сейм.
У дзяцінстве Шапэну была ўласцівая кемлівасць. Ён рана паказаў выдатныя здольнасці ў назіранні і красленні, праніклівую дасціпнасць, пачуццё гумару і незвычайны талент да пераймання. Гісторыя з яго школьных гадоў распавядае, як настаўнік быў прыемна здзіўлены цудоўным партрэтам, які Шапэн намаляваў са свайго кіраўніка ў класе.
У гэтыя гады Шапэн быў некалькі разоў запрошаны ў Бельведэрскі палац у Варшаве ў якасці музычнага партнёра вялікага князя Канстанціна Паўлавіча, неўзабаве ачараваўшы князя сваёй фартэпіяннай ігрой.
У 1820-я гг., калі дзесяцігадовы Фрыдэрык Шапэн наведваў Варшаўскі ліцэй і Варшаўскую кансерваторыю, кожныя вакацыі ён праводзіў далёка ад Варшавы: у Шафраніі (1824 — напэўна яго першае ўласнае падарожжа — і 1825), Душнікі (1826), Памеранія (1827) і Саннікі (1828)Artur Szklener, «Fryckowe lato: czyli wakacyjne muzykowanie Chopina» («Fritz's Summers: Chopin's Musical Vacations»), Magazyn Chopin: Miesięcznik Narodowego Instytutu Fryderyka Chopina (Chopin Magazine: Monthly of the Fryderyk Chopin National Institute), no. 4, 2010, p. 8..
У вёсцы Шафранія (дзе ён быў госцем Юльюша Дзеваноўскага, бацькі ліцэйскага таварыша Дамініка Дзеваноўскага)http://en.chopin.nifc.pl/chopin/persons/detail/id/6608 і ў іншых месцах яго адпачынку Шапэн пазнаёміўся з народнымі мелодыямі, якія ён пазней пераўтварыў у арыгінальныя кампазіцыі. Яго лісты з Шафраніі (так званыя лісты «Шафранскага кур'ера»), наўмысна напісаныя ў афіцыёзным стылі польскай мовы, пазабавілі сям'ю парадыйнасцю на варшаўскія газеты і выявілі літаратурны талент юнага Шапэна.
Адукацыя Фрыдэрык Шапэн навучаўся дома да трынаццаці год, а ў 1823 годзе стаў вучнем Варшаўскага ліцэя, працягваючы фартэпіянныя ўрокі пад кіраўніцтвам Войцеха Жыўнага. У 1825 годзе, падчас прадстаўлення твора Ігнацы Машэлеса, ён выступіў перад аўдыторыяй са сваёй вольнай імправізацыяй і быў абвешчаны «найлепшым піяністам Варшавы».
Увосень 1826 года Шапэн распачаў трохгадовы курс адукацыі з сілескім кампазітарам Юзафам Эльснерам у Варшаўскай кансерваторыі, якая з'яўлялася філіяй Варшаўскага ўніверсітэта. Першая сустрэча Шапэна з Эльснерам адбылася не раней за 1822 год; вядома, што на працягу 1823 года Шапэн быў пад нефармальным кіраўніцтвам Эльснера і ў 1826 годзе афіцыйна пачаў вывучаць з ім музычную тэорыю, генерал-бас і кампазіцыю.
На першым гадавым іспыце Эльснер заўважыў выбітны талент і музычны геній Шапэна. Як і Жыўны, Эльснер толькі назіраў, не ўплываючы і не выпраўляючы, развіццё талента маладога Фрыдэрыка. Стыль навучання быў заснаваны на тым, каб не «стрымліваць» Шапэна «вузкімі, акадэмічнымі, састарэлымі» правіламі і дазволіць маладому артысту пасталець «згодна з законамі яго ўласнай прыроды».
У 1827 годзе сям'я Шапэнаў пераехала на кватэру ля Варшаўскага ўніверсітэта, якую яны здымалі ў палацы Чапскіх у Кракаўскім прадмесці (дзе зараз размяшчаецца Варшаўская акадэмія мастацтваў). Тут бацькі ізноў пачалі трымаць пансіянат для студэнтаў-хлопчыкаў. Юны Шапэн будзе жыць тут да 1830 года, пакуль не з'едзе ў Варшаву. У 1837—1839 артыст і паэт Цыпрыян Норвід будзе жыць тут падчас навучання маляванню ў Акадэміі прыгожых мастацтваў; пазней ён напіша верш «Фартэпіяна Шапэна», які распавядае пра выпадак яго знішчэння расійскімі войскамі ў 1863 годзеJan Zygmunt Jakubowski, ed., Literatura polska od średniowiecza do pozytywizmu (Polish Literature from the Middle Ages to Positivism), pp. 514-15.. Салон сям'і Шапэнаў (salonik Chopinów) пазней стаў музеем, тут Фрыдэрык Шапэн упершыню сыграў большасць сваіх ранніх твораў.
Эміграцыя Фрыдэрык Шапэн выступаў у Вене ў 1829 і 1830–1831 гадах. Увосень 1830 года атрымаў вестку аб паўстанні ў Польшчы і вырашыў не вяртацца на радзіму.
Прыехаў у Парыж пад канец верасня 1831 года. Тут ён займеў добрыя стасункі з вядомымі польскімі эмігрантамі, уключна з прынцам Адамам Ежы Чартарыйскім і паэтам Адамам Міцкевічам. Кола знаёмстваў Шапэна ўзбагацілася такімі постацямі як пісьменнік Генрых Гейнэ, мастак Эжэн Дэлакруа, найбуйнейшыя піяністы таго часу Фрыдрых Калькбрэнер, Фердынанд Гілер і Франц Ліст, кампазітары Гектор Берліёз, Фелікс Мендэльсон, Шарль-Валентын Алькан і Вінчэнца Беліні. З французскай пісьменніцай Жорж Санд ён пазнаёміўся ў 1836 годзе. Нягледзячы на першапачатковае адмоўнае ўражанне, трохі пазней кампазітар распачаў з ёй рамантычныя стасункі. У 1845 годзе Жорж Санд выдала кнігу Лукрэцыя Фларыяні, галоўныя героі ў якой — заможная актрыса і балесны прынц, якіх можна інтэрпрэтаваць як Санд і Шапэна.
У першыя гады жыцця ў Парыжы шмат выступаў нароўні з віртуозамі свайго часу. Пасля яго канцэртныя выступленні скараціліся, і Шапэн засяродзіўся на творчасці. Яго апошні публічны выступ адбыўся 16 лістапада 1848 года ў Лондане падчас паездкі ў Англію і Шатландыю. Апошнія месяцы жыцця правёў у Парыжы.
Смерць