міні|200px|Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц фрукцідор Фрукцідо́р (, паводле — плод і — дарунак) — 12-ы месяц (18/19 жніўня — 16/17 верасня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.
Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.