Сардэчная недастатковасць — парушэнне кровазвароту ў тканках і органах у выніку пашкоджання цягліцы (міякарда) і клапанаў сэрца, каранарных сасудаў міякарда (у тым ліку вірусам). Віды: вострая, хранічная.
thumb|280пкс|Цяжкі ацёк нагі пры сардэчнай недастатковасці (2010 г.)
Папярэджанне Прадухіленню хваробы спрыяе цялесная размінка цягам 40 хвілін 4 разы на тыдзень і змяншэнне спажывання кухоннай солі да менш за 5 грамаў на суткі. Карысна ўжываць штодня прынамсі 6 пладоў гародніны і садавіны. Варта пазбягаць ужывання алкаголю і курэння, у тым ліку пасіўнага. Таксама варта ўнікаць набору залішняй вагі (індэкс масы цела = вага ў кг / рост у метрах * рост у метрах > 25) і своечасова лячыць цукровы дыябет.
Прычыны Узнікненню хваробы спрыяе атлусценне, празмерны ўзровень халестэрыну ў крыві (>5 мілімоль/літр), цукровы дыябет, хранічная абструкцыйная хвароба лёгкіх (ХАХЛ), хваробы шчытападобнай залозы, злоўжыванне алкаголем і наркотыкамі.
Праявы thumb|240px|Уздзьмутая вена на шыі (паказаная стрэлкай) пры сардэчнай недастатковасці (2010 г.) Хвароба выяўляецца праз задышку, хуткую стамляльнасць, парушэнне сэрцабіцця (звыш 200 удараў за хвіліну), кашаль і ацёчнасць у канцавінах. З боку органаў стрававання з'яўляюцца млоснасць, ваніты, боль у страўніку.Сімптомы сардэчнай недастатковасці
Беларусь У 2011 годзе звыш паловы загінулых ад сардэчнай недастатковасці злоўжывалі алкаголем (алкагалізм). 70% выпадкаў хваробы выявілі ў якасці прычыны смерці і інваліднасці ўжо пасля іх наступлення сярод працаздольнага насельніцтва.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Захворванні Катэгорыя:Захворванні сэрца Катэгорыя:Захворванні сасудаў Катэгорыя:Кардыялогія Катэгорыя:Геранталогія