Атон Краснапольскі (; , Абідзіма, Тульскі павет — , Гданьск) — архітэктар, які працаваў у Мінску, Вільні і Гданьску. Тэарэтык архітэктурыНоваторы. Этот архитектор построил одно из самых стильных зданий в Минске (посмотрите, как там атмосферно) .

Біяграфія

Атон нарадзіўся ў Тульскім павеце, але яшчэ ў дзяцінстве пераехаў разам з бацькамі ў Мінск. Пасля заканчэння філалагічнай гімназіі ён спрабаваў атрымаць вышэйшую архітэктурную адукацыю ў Маскве, але з-за ўдзелу ў студэнцкіх хваляваннях яго двойчы адлічалі.

У 1903 годзе паступіў на архітэктурнае аддзяленне Львоўскага політэхнічнага інстытута, дзе вучыўся ў мастака . У 1905 годзе Атон здаў першы дзяржэкзамен, праз тры гады паступіў у Кракаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў на скульптуру. А адтуль накіраваўся ў Парыж, у акадэмію Жуліяна.

Пасля года скульптурных даследаванняў Краснапольскі вярнуўся ў Мінск, дзе адкрыў архітэктурна-будаўнічы офіс са скульптурнай майстэрняй. У той жа час, у 1910 годзе, ён здаў экзамен на будаўніка ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Санкт-Пецярбургу, што дало яму права на правядзенне будаўніча-мантажных работ.

У Мінску і ваколіцах яму заказвалі праекты розных па складанасці будынкаў: двухпавярховыя арэндныя дамы Яніцкага на цяперашняй Бабруйскай, гарадская школа, вілы для Лапіцкага на станцыі «Ратамка» і г. д. Пазней Краснапольскі прыняў удзел у рэстаўрацыі дамініканскага касцёла. У 1911 па яго праекце быў пабудаваны даходны дом для Ядвігі Кастравіцкай.

У тым жа годзе прыняў удзел у мастацкай выстаўцы «Wystawa sztuk pięknych w Mińsku» у Мінску, у доме Ляхоўскага на Саборнай плошчы, у памяшканні польскага клуба «Агніска»citydog.by «Мінск, 1911: рэпартаж са скандальнай выставы (фота)».

У 1917 апублікаваў кнігу «Абстрактивизм в искусстве новаторов (постимпрессионизм и неоромантизм)».

З 1919 года жыве ў Вільні, дзе атрымаў пасаду галоўнага архітэктара горада. Пасля пераходу горада пад польскую ўладу становіцца дэканам факультэта прыгожых мастацтваў. Пазней ён інспектаваў прафесійныя школы і актыўна займаўся архітэктурай і рэстаўрацыяй. Паралельна Краснапольскі актыўна друкаваўся і займаўся тэорыяй архітэктуры.

У 1934 годзе выйшла кніга «Системотология как новый метод научной, дидактической и организационной работы».

Пасля вайны А. Краснапольскі разам з жонкай і сынам пераехалі ў Гданьск. Там ён займаўся аднаўленнем разбуранага вайной горада і працаваў над сваёй дысертацыяй «Ujednostajnienie nazw łączy drewnianych typu tradycyjnego jako wstęp do systematograficznej metody racjonalizatorstwa», якую абараніў ва ўзросце 83 гадоў.

Памёр у 1977 годзе ў Гданьску.

Літаратура

Абстрактивизмъ въ искусстве новаторовъ: (Постимпрессионизм и неоромантизм) / Оттон Краснопольский. Архитектор-скульптор Оттон Краснопольский. (Теоретические концепции и творческие искания) / Вячеслав Чернатов // Знакамітыя мінчане XIX—XX стст. : матэрыялы [пятай] Беларуска-Польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. — Мінск, 2010. — С. 13-19. Зачараваныя рэвалюцыяй. Лёсы мастакоў і архітэктараў Беларусі ў святле падзей 1917 г. Сяргей Харэўскі// Перекрёстки № 1-2, 2016 — C.54-55 Helena Kozłowska. Architekt Mińska, Wilna i Gdańska

Спасылкі

Новаторы. Этот архитектор построил одно из самых стильных зданий в Минске (посмотрите, как там атмосферно)

Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса Катэгорыя:Архітэктары Гданьска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Тэарэтыкі архітэктуры