Алеўраліт (ад — мука і — камень) — цвёрдая асадкавая горная парода. Утвараецца з алеўрыту ў працэсе літыфікацыі.
Склад Складаецца з зерняў няправільнай формы, памерам 0,01—0,1 мм (па іншых дадзеных — 0,005—0,05 мм). Маюцца тры разнавіднасці алеўралітаў па форме складальных часціц: буйназярністыя, розназярністыя і дробназярністыя. Асновай алеўраліту з’яўляецца кварц, могуць прысутнічаць таксама часціцы палявых шпатаў, гліністых мінералаў, часам прысутнічаюць карбанаты і гідраксіды жалеза.
Здабыча Здабываюць алеўраліт пераважна для вытворчасці цэменту і садовых дарожак. Яго можна выявіць у вугальных шахтах паміж пластамі каменнага вугалю.
Спасылкі
Катэгорыя:Асадкавыя горныя пароды