Вальдыўскія лясы — дажджавыя мяшаныя лясы ўмеранага клімату, экарэгіён Паўднёвай Амерыкі, частка Неатропікі. Назва паходзіць ад горада Вальдывія.

Апісанне

Размешчаны лясы ў цэнтры Заходняй Патагоніі, пераважна на тэрыторыі Чылі, невялікая частка — у Аргенціне. Суседнія экарэгіёны — Магеланавы лясы, Патагонская пустыня, Чылійскі маквіс і . Плошча Вальдыўскіх лясоў ацэньваецца ў 250—300 тыс. км², гэта больш тэрыторыі Вялікабрытаніі. Месцазнаходжанне — раён 40° паўднёвай шыраты ля схілаў Анд (да вышыні 1200—2200 м) і востраў ЧылаэTerrestrial Ecoregions. Valdivian temperate forests.

Клімат вільготны (1500-3000 мм ападкаў у год), дажджы выпадаюць круглы год. Сярэдняя тэмпература 12-15°С летам і 6-8 °C зімой, у горных раёнах яшчэ халаднейDi Castri F di & E. Hajek 1976. «Bioclimatología de Chile».

Флора

Вальдыўскія лясы — вечназялёныя, аднак у іх растуць і лістападныя расліны. Таксама сустракаюцца хвойныя віды і папараць. Многія віды — эндэмікі Патагоніі, сустракаюцца альбо толькі ў Вальдыўскіх лясах, альбо ў іх і суседніх рэгіёнах.

Тыповыя прадстаўнікі флоры рэгіёну — , , , , , некалькі відаў роду  і , , , , , .

Фаўна

Сярод жывёльнага свету звычайныя рэліктавы , самы маленькі алень у свеце , . У XX стагоддзі інтрадуцыраваны дзікі.

У Чылі і Аргенціне на тэрыторыі Вальдыўскіх лясоў створана каля 20 нацыянальных паркаў і .

Катэгорыя:Лясныя экарэгіёны Катэгорыя:Прырода Чылі Катэгорыя:Прырода Аргенціны