Самуіл (Сямён) Пятровіч Асновіч (, Бабруйск — 21 снежня 2005) — беларускі , канцэртмайстар, заслужаны артыст БССР (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныОснович Самуил Петрович .

Біяграфія

У 1941 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю. У 1937—1941 гадах — саліст, з 1945 — канцэртмайстар Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР. У 1948—1969 гадах выкладаў у сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Беларускай філармоніі Асновіч гастраляваў па Беларусі і Літве, выступаў як саліст. Праграма Асновіча была насычана творамі беларускіх кампазітараў.

Узнагароды

Ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.

Крыніцы

Спасылкі

Основич Самуил Петрович

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Канцэртмайстары Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бабруйску