Зямельны ўчастак — частка зямной паверхні з размешчанымі на ёй будынкамі і збудаваннямі, якая мае мяжу і мэтавае прызначэнне. Іншыя назвы: дзялянка, надзел, пляц ( ад з 1434 г. ад — плошча ад — вуліца ад — дарога).
Уладальнік участка — юрыдычная або фізічная асобы, тэрытарыяльная супольнасць або дзяржава, якая мае лучнасць паўнамоцтваў на валоданне, карыстанне ды распараджэнне належным паводле права ўласнасці пляцам.
Беларусь За 2009—2011 гады ў Беларусі выдалі звыш 40 000 зямельных надзелаў пад будаўніцтва асабістага жытла. З іх на больш як 23 000 (57,5 %) надзелаў будаўніцтва пачалося. Каля 10 000 (25 %) уладальнікаў надзелаў не атрымалі дазволу на будаўніцтва. Каля 2400 (6 %) надзелаў адабралі за пратэрмінаваны час, адведзены на будаўніцтва. На май 2012 года ў чарзе на атрыманне зямельных участкаў пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва зафіксавана каля каля 60 000 чалавек, з іх каля паловы складалі жыхары Мінскай вобласці. Пагатоў налічвалася 35 000 (58,3 % ад чаргі) свабодных зямельных надзелаў, якія вылучылі пад будаўніцтва. У Мінскім раёне налічвалася каля 500 (2,4 % ад чаргі) свабодных надзелаў пры больш як 21 000 чалавек у чарзе на будаўніцтва.
Катэгорыя:Зямельнае права Катэгорыя:Нерухомая маёмасць Катэгорыя:Сельская гаспадарка