10.5 cm Feldhaubitze 98/09 (105-мм палявая гаўбіца 98/09) — нямецкая гаўбіца, з’яўляецца мадыфікацыяй гаўбіцы ўзору 1898 года. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, Асманскай імперыі, Румыніі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны.
Гісторыя Першапачатковы варыянт гарматы распрацаваны у 1904—1908 гадах Rheinmetall. Гаўбіца была мадэрнізавана канцернам Krupp, атрымаўшы новы механізм аддачы і новы лафет. Ля гарматнага шчыта былі ўсталяваны дзве сядушкі. Да пачатку Першай сусветнай вайны было выпушчана 1260 адзінак зброі.
Боепрыпасы Для гаўбіцы выкарыстоўваліся тры варыянты снарадаў і тры варыянты прыцэльных прыстасаванняў, а таксама адмысловы прыцэл для навеснай стральбы і простага навядзення. Варыянты снарадаў:
Feldhaubitz granate 98: маса 15,8 кг, разрыўны. Пры стральбе гэтым снарадам — далёкасць стральбы да 6300 м. Feldhaubitz granate 05: маса 15,7 кг, разрыўны Feldhaubitz schrapnel 98: маса 12,8 кг, шрапнэль
Літаратура
Спасылкі
10.5 cm leFH 98/09 from Landships. List and pictures of World War I surviving 10.5 lFH 98/09 howitzers
Катэгорыя:Артылерыя калібра 105 мм Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Гаўбіцы