Джон Фрэнч (; , — , ) — англійскі ваенны дзеяч, фельдмаршал (1913), граф (1922) і віконт (1916).
Біяграфія Удзельнічаў у заваяванні Судана (1884—1885). Падчас англа-бурскай вайны 1899—1902 камандаваў кавалерыйскай дывізіяй і корпусам. З 1907 года генерал-інспектар арміі, з 1912 да красавіка 1914 начальнік імперскага генеральнага штаба. Актыўны прыхільнік каланіяльнай палітыкі Брытанскай імперыі. Падчас 1-й сусветнай вайны са жніўня 1914 года камандаваў брытанскімі экспедыцыйнымі сіламі ў Францыі. З прычыны шэрагу няўдалых аперацый і рознагалоссяў з ваенным міністрам Г. Кітчэнерам у снежні 1915 года быў адкліканы і прызначаны камандуючым войскамі ў метраполіі. У 1916 годзе кіраваў падаўленнем паўстання ў Ірландыі. У 1918—21 гадах лорд-лейтэнант (намеснік) Ірландыі, адрозніваўся жорсткасцю ў барацьбе з нацыянальна-вызваленчым рухам ірландцаў.
Літаратура
Спасылкі John French, 1st earl of Ypres World War I: Field Marshal John French Death of John French, Earl of Ypres Джон Дэнтан Фрэнч Пінкстан Sir John French by Cecil Chisholm
Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Военачальнікі Англіі Катэгорыя:Фельдмаршалы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны