Сядзіба Ленскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў Суле Стаўбцоўскага раёна.
Гісторыя
Маёнтак у Суле апісаны ў 2-м томе «» Рамана Афтаназы.
У канцы XVIII стагоддзя Сулу набыў Павел Ленскі, які да пачатку XIX стагоддзя пабудаваў тут сядзібу з вялікім аднапавярховым асабняком у стылі класіцызм і паркам вакол.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года мяжа паміж Польшчай і БССР прайшла па галоўнай алеі сядзібы ЛенскіхНадзея Усава. Вяртанне імя. Зянон Ленскі.
Апошняй уладальніцай сядзібы была Альжбета Васілеўская, родная сястра мастака Зянона Ленскага, праўнучка заснавальніка сядзібы Паўла Ленскага. Калі ў 1939 годзе сядзібу ўзарвалі салдаты, гаспадыні далі прытулак жыхары вёскі Сула, дзе яна пражыла да смерці ў 1951 годзе.
Ад сядзібы захаваліся толькі гаспадарчыя пабудовы (флігель, кузня, стайні, вазоўня, амбар, кароўнік, , піваварны завод, аранжарэя, дом эканома). Частку з іх разабралі (напрыклад, адзін з флігеляў у 1992 годзе), некаторыя амаль у руінах, але некаторыя адбудоўваюць. Захаваліся рэшткі парку, аднак апошняе вялікае старое дрэва ўпала ў 1970 годзе.
Рэшткі сядзібных пабудоў унесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У 2006—2012 гадах на старым месцы адбудаваны сядзібны дом, адрамантаваны гаспадарчыя будынкі. Цяпер на тэрыторыі былой сядзібы Ленскіх дзейнічае парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула».
Архітэктура
Цэнтрам сядзібы быў класічны аднапавярховы асабняк. Выцягнуты прамавугольны будынак крыты плоскім гонтавым вальмавым дахам. Дом упрыгожваў моцна выступаючы цэнтральны порцік з чатырма дарычнымі калонамі, якія былі апорай для трохкутнага франтону з вялікім паўкруглым акном. Порцік служыў пад’ездам для экіпажаў. З садовага боку быў практычна ідэнтычны порцік з тэрасамі і каменнымі лесвіцамі. На бакавых сценах дома знаходзіліся дзве маленькія веранды, таксама з калонамі.
У сядзібным доме было два салоны, вялікі — з боку парку, і малы. Столь у малым салоне распісана Зянонам Ленскім.
Перад домам быў фантан, за домам — ружоўнік.
Дом атачаў англійскі пейзажны парк плошчай каля 5 гектараў з рэдкімі відамі дрэў. Паблізу дома ў глыбіні парку, на насыпным пагорку была родавая капліца-пахавальня (адрамантавана ў 2013 годзе). Капліца пабудавана ў стылі тасканскай ратонды, купал у стылі барока быў распісаны фрэскамі. За домам парк даволі крута спускаўся да ракі і бліжэйшага ставаSuła. W: Roman Aftanazy: Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 362—363. ISBN 83-04-03784-X..
Крыніцы
Літаратура Suła // Roman Aftanazy Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 362—363. ISBN 83-04-03784-X
Спасылкі
Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Ленскія Катэгорыя:Сула (Літвенскі сельсавет) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм