Алег Уладзіміравіч Молчан () — беларускі кампазітар, піяніст, прадзюсар, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 11 красавіка 1965 года ў Мінску ў сям’і прафесійнага музыкі.
У 1983 годзе скончыў сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (ССМШ) па класе харавога дырыжыравання. У школе спяваў у хоры хлопчыкаў пад кіраўніцтвам Ігара Жураўленкі, у складе якога выступаў на розных прэстыжных пляцоўках: Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, Домскі сабор, Эрмітаж, харавыя фестывалі ў Тарту. У восем гадоў дэбютаваў як кампазітар — напісаў і сыграў невялікую п’еску. Кумірамі школьніка былі кампазітары Яўген Глебаў, Райманд Паўлс, Куінсі Джонс, піяніст Оскар Пітэрсан, група Queen.
Пасля заканчэння ССМШ супрацоўнічаў з рознымі музычнымі калектывамі і граў сольныя праграмы. У 1983 годзе працаваў у рэстаране «Юбілейны» ў Мінску спачатку ў канцэртнай праграме ў якасці піяніста, потым — у ансамблі. У 1985—1987 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў ансамблі песні і танца Белпалка (цяпер — Узорна-паказальны аркестр унутраных войскаў МУС Беларусі). У складзе гэтага калектыву ўдзельнічаў у канцэртах у 30-кіламетровай зоне Чарнобыльскай АЭС. У войску напісаны харавы цыкл на вершы Янкі Купалы «Я нясу вам дар» (выканаўца — Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі, дырыжор А. Саўрыцкі; Дзяржаўная акадэмічная капэла імя Р. Шырмы п/к Л. Яфімавай; Мінскі камерны хор п/к Н. Міхайлавай)..
Пасля дэмабілізацыі працаваў у Белдзяржфілармоніі кіраўніком вакальна-інструментальнага ансамбля «Асарці», паралельна займаўся аранжыроўкамі твораў і кампазітарскай дзейнасцю. У гэты перыяд у выдавецтве «Мастацтва» выйшлі яго першыя нотныя творы — «Рэгтайм», «Накцюрн» і «Чыпаліна».
З 1987 года актыўна супрацоўнічаў як аўтар і аранжыроўшчык з вядучымі калектывамі і артыстамі. У прыватнасці, для аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга сумесна з паэтэсай Валянцінай Аколавай стварыў песенны цыкл «На рацэ Прыманцы».
З 1989 года па запрашэнні народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна працаваў ў ансамблі «Песняры» ў якасці піяніста, аранжыроўшчыка і кампазітара, а ў 1997 годзе прызначаны на пасаду музычнага кіраўніка калектыву (раней такой пасады ў штаце ансамбля не існавала).
У 1991 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю на спецыяльнасць «Кампазіцыя».
Памёр 26 кастрычніка 2019 года ў Жэневе. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчая дзейнасць Дэбютам Алега Молчана ў «Песнярах» стала праграма «Ave sole, альбо Слова Скарыны»https://youtube.com/watch?v=oRB86t0cusE. Менавіта яе знакаміты ансамбль не проста ўзяў у рэпертуар, а выканаў на канцэрце да свайго 20-гадовага юбілею. Гэтая праграма была адзначана і на рэспубліканскім конкурсе кампазітараў да 500-годдзя Францыска Скарыны: Алег Молчан быў уганараваны званнем лаўрэата ў намінацыі «Буйная форма».
Алег Молчан унёс вялікі ўклад у стварэнне рэпертуаруhttp://rusradio.by/index.php?option=com_content&task=view&id=340 ВІА «Песняры» — гэта і яго аўтарскія песні, і аранжыроўкі твораў Уладзіміра Мулявіна. Адзін з самых значных творчых праектаў «песняроўскага» перыяду Алега Молчана — праграма «Вянок».
Працуючы над гэтай праграмай, Алегу Молчану давялося рабіць выбар: навучанне ў кансерваторыі або «Песняры». Як прызнаўся сам кампазітар, тады не было нават часу пахадайнічаць пра акадэмічны адпачынак, і з кансерваторыяй прыйшлося развітацца.
У 1994 годзе «Песняры» шырока адзначылі 25-годдзе калектыву. Да юбілейнай праграмы «Голас душы» Алег Молчан рабіў аранжыроўкі, таксама прагучалі і яго аўтарскія творы: «Обманите меня»https://youtube.com/watch?v=jIa---pPzwU , «Кума»https://youtube.com/watch?v=CBqIg8gg5Qw , «Хрыстос уваскрос», «Малітва», новая версіяhttps://youtube.com/watch?v=rwiDWd1StHs «Купалінкі» a cappella.
У 1996 годзе Алег Молчан сумесна з Уладзімірам Мулявіным працуе над стварэннем праграмы «Казацкая вольнасць», у якую ўвайшлі яго песенныя кампазіцыі на вершы Уладзіміра Някляева («Гуляй, казак»https://youtube.com/watch?v=pdrvzL4ACnM, «Ой, вы други»https://youtube.com/watch?v=sGKDC9XvcRM і апрацоўкі народных песень («Распрягайте, хлопцы, коней»).
Алег Молчан прымаў удзел у запісе юбілейнага дыску «Песняроў» (1994)http://vma-pesnyary.com/discograph/cd.php на студыі Polygram (Галандыя) у якасці піяніста, кампазітара і аранжыроўшчыка.
Многія песні, напісаныя Алегам Молчанам у «Песнярах», ужо належаць да сучаснай песеннай класікі. Маладыя артысты ўключаюць іх у свой рэпертуар і перамагаюць з імі на прэстыжных музычных конкурсах. Вяршыняй творчасці Алега Молчана ў «Песнярах» лічыцца песня на вершы Янкі Купалы «Малітва»https://youtube.com/watch?v=s_MFnZXICTQ, якую ўзяў у свой рэпертуар Уладзімір Мулявін. Фактычна з першага выканання публіка ўспрыняла яе як духоўны гімн Беларусі.
Пасля смерці першага выканаўцы кампазітар стварыў некалькі версій «Малітвы». Твор неаднаразова гучаў у канцэртах да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (выканаўцы: Аляксандр Ціхановіч, Ядзвіга Паплаўская, Ірына Відава, вакальны гурт «Чысты голас», Алёна Ланская); падчас урачыстай цырымоніі «Малітва за Беларусь»https://youtube.com/watch?v=6tV_Efvw4nk з удзелам прэзідэнта і кіраўнікоў усіх канфесій у Храме-помніку Усіх Святых; на аўтарскіх канцэртах Алега Молчана ў Палацы Рэспублікі і на Нацыянальным фестываліhttps://youtube.com/watch?v=sZ3VmdtPHGM беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Алег Молчан напісаў харавую партытуру «Малітвы» для архіерэйскага хору Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабораhttps://www.youtube.com/watch?v=4k2UpguabU0 (рэгент Віталь Сабалеўскі), прэм’ернае выкананне якой адбылося на ХХVII Маскоўскім Велікодным фестывалі ў 2018 годзе.
У 2000 годзе Алег Молчан звольніўся з «Песняроў» і стварыў студыю гуказапісу пры Беларускім саюзе кампазітараў.
Вядомая прымаўка «Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім» ў поўнай меры адносіцца да Алега Молчана. У 2001 годзе ён быў запрошаны ў Дзяржаўны камітэт па справах моладзі на пасаду начальніка ўпраўлення па працы з творчай моладдзю ў РУП «Ювентус». Тут ён бліскуча спраўляўся з пастаўленымі задачамі і на высокім узроўні праводзіў шматлікія творчыя мерапрыемствы, у тым ліку фэстываль «За Саюз» у якасці мастацкага кіраўніка.
З 1994 года Алег Молчан цесна супрацоўнічаў у якасці кампазітара і музычнага прадзюсара са спявачкай Ірынай Відавай. Гэты тандэм раскрыў яшчэ адну яркую грань таленту кампазітара: яго «модныя» песні сталі сапраўднымі хітамі і знаходзяцца ў гарачай ратацыі вядучых радыёстанцый. У 2006 годзе Ірына Відава з песняй «Думала» стала лаўрэатам радыёпрэміі «Залатое вуха», а ў 2011 годзе з песняй «У апошні раз» атрымала прыз глядацкіх сімпатый Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне эстрадыhttps://www.sb.by/articles/natsionalnoy-muzykalnoy-premii-v-nominatsii-priz-zritelskikh-simpatiy-udostoena-irina-vidova.html . Абедзве песні напісаў Алег Молчан на словы Ірыны Відавай.
Брэнд «Песняры», створаны Уладзімірам Мулявіным, настолькі магутны, што па вялікім рахунку нікому з музыкаў гэтага калектыву не ўдалося зрабіць кар’еру па-за межамі ансамбля. Нікому, акрамя Алега Молчана. Яго таленту і бязмежных здольнасцяў хапае для таго, каб ісці наперад, а не ехаць у карэце мінулага, няхай і самай лепшай. Новыя песні Алега Молчана гучаць зусім не «па-песняроўску», але, як і калісьці, становяцца хітамі ў дзень прэм’еры. Так было з кампазіцыямі «Родныя песні»https://youtube.com/watch?v=d7mG_4JmFC8 , «Дзве таполі»https://youtube.com/watch?v=tE9XraO11fQ , «Песня мая»https://youtube.com/watch?v=TmVd6T9ji2Q на вершы Янкі Купалы, «Карабель маёй краіны»https://youtube.com/watch?v=iqDkrI5K2e4 на вершы Алеся Ліпая. У адным з інтэрв’ю Алег Молчан паабяцаў шмат новых песен на вершы нашых класікаў і сучаснікаў..
Алег Молчан складаў музыку для тэатра, паспяхова працуе ў сегменце камерцыйнай музыкі: піша застаўкі для радыё і тэлебачанняhttp://director.by/home/sobytiya-delovoj-zhizni/5617-osobennosti-natsionalnogo-shou-biznesa . («Рускае радыё», «Радыус-FM»), у тым ліку замежнага; музычную рэкламу («5 элемент», «Белшына»); гімны карпарацый («Белтэлекам»)https://beltelecom.by/gimn-rup-beltelekom ).
Алег Молчан — актыўна працуючы кампазітар, і што важна, яго песні запатрабаваныя ў выканаўцаў. Менавіта таму ён адзін з нямногіх беларускіх кампазітараў, у творчым багажы якога чатыры аўтарскія канцэрты з удзелам папулярных артыстаў эстрады: 2008 год — «Родныя песнi» ў Белдзяржфілармоніі; 2010 год — да 25-годдзя творчай дзейнасці «Алег Молчан збірае сяброў» https://www.sb.by/articles/est-muzyka-dlya-nog-a-est-dlya-dushi.html ў Палацы Рэспублікі; 2015 год — юбілейны аўтарскі канцэрт «Песня мая» на фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечнаhttp://www.ctv.by/oleg-molchan-kompozitor-muzykalnyy-prodyuser-ne-mozhet-byt-lyogkoy-sudby-u-tvorcheskogo-cheloveka ; 2016 год — «Малітва» ў Белдзяржфілармонііhttp://www.belta.by/culture/view/oleg-molchan-prezentuet-programmu-molitva-na-stihi-janki-kupaly-185151-2016/ .
Найбольш папулярныя творы
Песні Назва песні на мове арыгіналу Аўтар тэкстаў Выканаўцы «Малітва» Янка Купала БДА «Песняры», саліст Уладзімір Мулявін; Леанід Барткевіч, Анатоль Кашапараў, Вадзім Касенка, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Ірына Відава, вакальны гурт «Чысты голас»; Архірэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора «Милая женщина» Уладзімір Някляеў БДА «Песняры», саліст Уладзімір Мулявін, Андрэй Усанаў «Обманите меня» Максіміліян Валошын БДА «Песняры», саліст Уладзімір Мулявін; Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская; Ірына Відава «Кума» Народная БДА «Песняры», саліст Уладзімір Мулявін; Якаў Навуменка; Анатоль Кашапараў «Христос воскрес» Дзмітрый Меражкоўскі БДА «Песняры», саліст Уладзімір Мулявін «Маргарыта» Аляксандр Лягчылаў БДА «Песняры», Андрэй Усанаў, Акiм Тышко «Стася» Язэп Пушча БДА «Песняры» «Юность» («Когда мы были юны») Юрый Рыбчынскі БДА «Песняры», Леанід Барткевіч, Вадзім Касенка, Анатоль Кашапараў «Чужая» («Светит полная луна») Iрына Вiдава Iрына Вiдава «Гуляй, казак!» Уладзімір Някляеў БДА «Песняры», Якаў Навуменка; гурт «Бацька атаман», Акім Тышко, Iрына Вiдава «Рождественская колыбельная» Невядомы польскі аўтар XIX стагоддзя БДА «Песняры», Дзяржаўны камерны хор Белаурсі «Любовь сказала да» Ірына Відава, К.Бальмант Ірына Відава «Liebe Love L’amour» Ірына Відава Ірына Відава «Думала» Ірына Відава Ірына Відава «Парус» («Влюбленные глаза») Ірына Відава Ірына Відава «Максидрайв» Ірына Відава Ірына Відава «Лунные танцы» Ірына Відава Ірына Відава «С Рождеством и Новым годом» Ірына Відава Ірына Відава «Самба листопад» Ірына Відава Ірына Відава «Тают чувства» Ірына Відава Ірына Відава «Талисман» Ірына Відава Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч; Ірына Відава і Алег Молчан «Заветная» Ірына Відава Мікалай Скорыкаў «Август» Леанід Прончак Мікалай Скорыкаў «Ты мяне любiш» Максім Танк БДА «Песняры» «Гаснут звезды» Ірына Відава група «By City» «Шумiць шумненька гаёк» Янка Купала група «By City» «Песня мая» Янка Купала вакальны гурт «Чысты голас» «Родныя песнi» Янка Купала вакальны гурт «Чысты голас» «Красавица влюбится» Ірына Відава вакальны гурт «Чысты голас» «Карабель маей краіны» Алесь Ліпай Ірына Відава «Раманс да N» Янка Купала Леанід Барткевіч, Акiм Тышко «Кружева сирени» Ірына Відава Павел Сакалоў «Белая церковь» Аляксандр Лягчылаў Алег Сямёнаў, Акiм Тышко «Все для тебя» Ірына Відава Вадзім Касенка «Ты прыйдзi» Янка Купала Вадзім Касенка «Дзве таполi» Янка Купала Ірына Відава, Акім Тышко
Аранжыроўкі i aпрацоўкі «Лявоніха» два варыянты (У.Мулявін, апрацоўка А.Молчан, М.Багдановіч) Праграма «Вянок» цалкам (У.Мулявін, М.Багдановіч) Слуцкiя ткачыхi (У.Мулявін, апрацоўка А.Молчан, М.Багдановіч) «Паляна» (І. Лучанок, А. Барскі) «Чырвоная ружа» (У. Мулявін, апрацоўка А.Молчан, сл. нар.) «Касіў Васiль сена» (нар. песня, апрацоўка А.Молчан) «Дорогой длинною» (Б.Фамін, К.Падрэўскі) Праграма «Голас душы» (муз. У Мулявін і А.Молчан) «Каля млына» (У.Мулявін, сл. нар.) «Золотая осень» (Я.Глебаў, А.Лягчылаў) «Ой, сад-вiнаград» (нар.песня) «Ты ж мяне падманула» (нар. песня) «Распрягайце, хлопцы, коней» (нар. песня)