Таісія Васілеўна Ме́льчанка (нар. , в. Маркавічы, Гомельскі раён) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія Скончыла ў 1970 годзе Гомельскі ўніверсітэт. У 1971—1997 гадах настаўнічала.

Творчасць Друкуецца з 1963 года. Звяртаецца да гісторыі народа, складаных праблем сучаснасці, чарнобыльскай бяды, тэм смерці і бяссмерця, ролі паэта і паэзіі ў жыцці (паэтычныя зборнікі «Бацькоўскі дом», 1989; «Званок у верасень», 1992; «Каласы болю», 1994; «Добры знак», 1997; «Бярэста памяці», 1998). Выдала зборнік перакладаў сусветнай літаратуры «Сябрына» (1998). 3 1988 года выступае і як празаік, раскрывае маральна-этычныя і сямейныя праблемы.

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменніцы XX стагоддзя Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі