Поўнае месяцавае зацьменне 27 ліпеня 2018 годаЭкліптыка на поўначы
Месяц праходзіць праз цэнтр зямнога ценюЦыкл сараса 129 (38 з 71) Гама +0,1168 Працягласць (гадзіна: хвіліна: секунда) Поўнае 1:42:57 Частковае 3:54:32 Паўценявое 6:13:48Кантакты (UTC)P1 (першы кантакт Месяца з паўценем) 17:14:49U1 (першы кантакт Месяца з ценем) 18:24:27U2 (другі кантакт Месяца з ценем —поўнае ўваходжанне ў цень) 19:30:15 Найбольшая фаза 20:21:44U3 (трэці кантакт Месяца з ценем —пачатак выхаду з ценю) 21:13:12U4 (чацвёрты кантакт Месяца з ценем —канец выхаду з ценю) 22:19:00P4 (выхад Месяца з паўценю) 23:28:37 Ме́сячнае зацьме́нне 27 лі́пеня 2018 го́да — поўнае месячнае зацьменне, першае цэнтральнае зацьменне Месяца з 15 чэрвеня 2011 года. Месяц прайшоў праз цэнтр зямнога ценю. Максімальная фаза зацьмення наступіла а 20:21:44 UTC (23:21:44 беларускага часу).
У момант зацьмення Месяц знаходзіўся побач са злучэннем з Марсам, прычым на гэты час прыпала вялікае процістаянне (перыгелійная апазіцыя) Марса, даволі рэдкая падзея, якая паўтараецца з перыядычнасцю 15—17 гадоў. Супадзенне настолькі працяглага поўнага месячнага зацьмення з вялікім процістаяннем Марса адбываецца аж раз на 25 тысяч гадоў.
Паколькі зацьменне з’яўляецца цэнтральным і, апроч таго, адбылося ля апагею арбіты Месяца, дзе ён рухаецца па нябеснай сферы найбольш марудна, яно стала самым доўгім поўным месячным зацьменнем у XXI стагоддзі. Агульная працягласць поўнай фазы складла каля 103 хвілін, што ўсяго на 5 хвілін менш за максімальную тэарэтычна магчымую працягласць.
Гэта зацьменне стала другім поўным месячнвым зацьменнем у 2018 годзе, пасля зацьмення, што адбылося 31 студзеня. Наступнае месяцавае зацьменне адбудзецца 21 студзеня 2019 года.
Бачнасць Зацьменне было цалкам бачна ва Усходняй Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, а таксама ў Антарктыдзе. У Паўднёвай Амерыцы, Заходняй Афрыцы і Еўропе зацьменне пачалося пры ўзыходзе Месяца, ва Усходняй Азіі і Аўстраліі — наадварот, пры захадзе. У Паўночнай Амерыцы зацьмення не было бачна ўвогуле.
На карце бачнасці можна заўважыць, што ў Еўропе, Заходняй Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы розныя фазы зацьмення назіраліся падчас узыходу Месяца; ва Усходняй Азіі і ў Аўстраліі — падчас заходу Месяца. У цэнтры карты (Усходняя Афрыка, Антарктыда, Індыйскі акіян, Цэнтральная Азія, Усходняя Еўропа) было бачна ўсё зацьменне. У раёнах, залітых цёмна-шэрым колерам, зацьменне не назіралася. Лініі адзначаюць моманты пачатку фаз зацьмення, якія супадаюць з узыходам ці заходам Месяца: P1 — пачатак уваходжання Месяца ў зямны паўцень (пачатак паўценевага зацьмення); U1 — першы кантакт Месяца з ценем (пачатак частковага ценевага зацьмення); U2 — поўнае ўваходжанне Месяца ў цень (пачатак поўнага ценевага зацьмення); U3 — пачатак выхаду Месяца з ценю (канец поўнага ценевага зацьмення); U4 — поўны выхад Месяца з ценю (канец частковага ценевага зацьмення); P4 — поўны выхад Месяца з паўценю, канец зацьмення.
Тлумачэнне right|250px Наступнае мадэляванне паказвае прыкладны выгляд Месяца ў Паўночным паўшар’і, які праходзіць праз цень Зямлі падчас гэтага зацьмення. Яркасць Месяца ў паўценю перабольшаная. Паўднёвая частка Месяца праходзіць бліжэй да цэнтру ценю, таму будзе выглядаць цямней і большая за чырвоную.
Месячнае зацьменне ўзнікае, калі Месяц праходзіць унутры зямнога ценю. З пачаткам зацьмення Зямля злёгку зацямняе Месяц, а затым цень пачынае «пакрываць» частку спадарожніка, афарбоўваючы яго ў цёмна-чырвона-карычневы колер (які можа мець розныя адценні, ад цёмна-карычневага да цёмна-чырвонага ў залежнасці ад атмасферных умоў). Месяц выглядае чырванаватым з-за рэлееўскага рассейвання (той жа эфект, які прымушае Сонца пры ўзыходзе і заходзе здавацца чырвоным), ён знаходзіцца ў зямным ценю, яго не дасягаюць прамыя сонечныя прамяні, але ён асветлены слабым святлом, рассеяным зямной атмасферай.
Фотагалерэя
Гл. таксама
Спасылкі Total Lunar Eclipse of 2018 Jul 27 Hermit Eclipse: Total Lunar Eclipse of 27 Jul, 2018 AD 27-28 июль 2018 г. — Total Lunar Eclipse
Катэгорыя:Месячныя зацьменні Катэгорыя:2018 год у астраноміі Катэгорыя:Ліпень 2018 года Катэгорыя:Падзеі 27 ліпеня